Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп плянуе прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2017 12:44
Пляны амэрыканскага прэзыдэнта занепакоілі эўрапейскіх і арабскіх хаўрусьнікаў ЗША.
ЕрусалімЕрусалімPhoto: rquevenco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дональд Трамп плянуе прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля
Пляны амэрыканскага прэзыдэнта занепакоілі эўрапейскіх і арабскіх хаўрусьнікаў ЗША.
Эўразьвяз і асобныя краіны кантынэнта заклікаюць амэрыканскага прэзыдэнта не прычыняцца да эскаляцыі насільля ў Ерусаліме. Сёньня Дональд Трамп плянуе выступіць з прамовай на тэму статусу, падзеленага паміж ізраільцянамі й палестынцамі гораду.
Паводле прадстаўнікоў Белага дому, прэзыдэнт ЗША плянуе прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля й паведаміць аб перанясеньні сюды амэрыканскай амбасады з Тэль-Авіва.
Камэнтатары асьцерагаюцца, што такія дзеяньні могуць прывесьці да масавых беспарадкаў і кровапраліцьця на Блізкім Усходзе.
Статус Ерусаліма – адна з найбольшых праблемаў у ізраільска-палестынскім канфлікце. Абодва бакі лічаць горад сваёй будучай сталіцай.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон перасьцярог Дональда Трампа, каб ён не парушаў нестабільнага міру ў рэгіёне. У сваю чаргу, міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль па гэтай справе зьвяртаўся да дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана.
Таксама кіраўнічка зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні папярэдзіла, што пляны ЗША вельмі небясьпечныя для Блізкага Ўсходу.
Перад прызнаньнем Ерусаліма сталіцай Ізраіля Трампа перасьцераглі таксама лідары арабскіх краін, у тым ліку Саудаўская Арабія й Эгіпет. Паводле арабскіх палітыкаў, гэта быў бы канец мірных перамоваў паміж Ізраілем і Палестынай.
аз

Эўразьвяз і асобныя краіны кантынэнта заклікаюць амэрыканскага прэзыдэнта не прычыняцца да эскаляцыі насільля ў Ерусаліме. Сёньня Дональд Трамп плянуе выступіць з прамовай на тэму статусу падзеленага паміж ізраільцянамі й палестынцамі гораду.

Паводле прадстаўнікоў Белага дому, прэзыдэнт ЗША плянуе прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля й паведаміць аб пераносе сюды амэрыканскай амбасады з Тэль-Авіву.

Камэнтатары непакояцца, што такія дзеяньні могуць прывесьці да масавых беспарадкаў і кровапраліцьця на Блізкім Усходзе.

Статус Ерусаліма – адна з найбольшых праблемаў у ізраільска-палестынскім канфлікце. Абодва бакі лічаць горад сваёй будучай сталіцай.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон папярэдзіў Дональда Трампа, каб ён не парушаў нестабільнага міру ў рэгіёне. У сваю чаргу міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль па гэтаму пытаньню зьвяртаўся да дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана.

Таксама кіраўнічка зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні папярэдзіла, што пляны ЗША вельмі небясьпечныя для Блізкага Ўсходу.

Перад прызнаньнем Ерусаліма сталіцай Ізраіля Трампа перасьцераглі таксама лідары арабскіх краін, у тым ліку Саудаўская Арабія й Эгіпет. Паводле арабскіх палітыкаў, гэта быў бы канец мірных перамоваў паміж Ізраілем і Палестынай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт