Logo Polskiego Radia
Print

Вітальд Вашчыкоўскі: Мы працягваем лічыць сталіцай Ізраіля Тэль-Авіў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2017 10:41
Кіраўнік МЗС РП сказаў, што Польшча, як і астатнія краіны Эўропы, не прызнае Ерусалім сталіцай Ізраіля.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіфота: МЗС Польшчы

Пытаньне Ерусаліму неабходна вырашыць шляхам перамоваў паміж ізраільцянамі й палестынцамі, лічыць міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Пра гэта польскі палітык сказаў падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін NATO.
«Мы б хацелі, каб пытаньне Ерусаліма было вырашана шляхам перамоваў паміж Ізраілем і Палестынскай Аўтаноміяй. Мы выступаем за тым, каб захаваць мяжу з 1967 года, вядома, беручы пад увагу пэўныя карэктывы, якіх патрабуе жыцьцё», – сказаў Вашчыкоўскі.
Нагадаем, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля й загадаў перанесьці пасольства Злучаных Штатаў з Тэль-Авіву. Сусьветныя палітыкі выказалі заклапочанасьць з нагоды рашэньня Трампа.
Вітольд Вашчыкоўкі сказаў, што Польшча, як і астатнія краіны Эўропы, не прызнае Ерусалім сталіцай Ізраіля. «Мы працягваем лічыць, што сталіцай Ізраіля зьяўляецца Тэль-Авіў. Там, у рэшце рэшт, знаходзіцца амбасада Польшчы. Затое прымаем пад увагу факт, што галоўныя ізраільскія ведамствы разьмешчаныя ў Ерусаліме. Таму, калі польская дэлегацыя едзе на перамовы ў Ізраіль, то наведвае Ерусалім. Мы – прыхільнікі працягу мірнага працэсу на Блізкім Усходзе», – сказаў Вітальд Вашчыкоўскі.

Пытаньне Ерусаліму неабходна вырашыць шляхам перамоваў паміж ізраільцянамі й палестынцамі, лічыць міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Пра гэта польскі палітык сказаў падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін NATO.

«Мы б хацелі, каб пытаньне Ерусаліма было вырашана шляхам перамоваў паміж Ізраілем і Палестынскай Аўтаноміяй. Мы выступаем за тым, каб захаваць мяжу з 1967 года, вядома, беручы пад увагу пэўныя карэктывы, якіх патрабуе жыцьцё», – сказаў Вашчыкоўскі.

Нагадаем, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля й загадаў перанесьці пасольства Злучаных Штатаў з Тэль-Авіву. Сусьветныя палітыкі выказалі заклапочанасьць з нагоды рашэньня Трампа.

Вітальд Вашчыкоўкі сказаў, што Польшча, як і астатнія краіны Эўропы, не прызнае Ерусалім сталіцай Ізраіля.

«Мы працягваем лічыць, што сталіцай Ізраіля зьяўляецца Тэль-Авіў. Там, у рэшце рэшт, знаходзіцца амбасада Польшчы. Затое прымаем пад увагу факт, што галоўныя ізраільскія ведамствы разьмешчаныя ў Ерусаліме. Таму, калі польская дэлегацыя едзе на перамовы ў Ізраіль, то наведвае Ерусалім. Мы – прыхільнікі працягу мірнага працэсу на Блізкім Усходзе», – сказаў Вітальд Вашчыкоўскі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт