Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз і Вялікабрытанія падпісалі пагадненьне ў справе ўмоваў брэксіту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 12:47
Гэта дазваляе распачаць перамовы ў справе будучай гандлёвай дамовы, да чаго імкнуцца брытанскія ўлады.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Эўразьвяз і Вялікабрытанія падпісалі пагадненьне ў справе ўмоваў брэксіту. Гэта дазваляе распачаць перамовы ў справе будучай гандлёвай дамовы, да чаго імкнуцца брытанскія ўлады. Эўрапейская камісія рэкамэндавала пераход да другога этапу перамоваў. Усё ж канчатковае рашэньне прымуць зьвязаўскія лідары на саміце на будучым тыдні.
Найбольш спрэчным было пытаньне вызначэньня будучай мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Улады ў Дубліне не пагаджаліся ўвесьці памежны кантроль, які быў бы ўдарам па ўзаемным гандлёвым абмене. Аднак захаваньне цяперашняга стану зьяўляецца непрымальным, паколькі Вялікабрытанія пасьля выхаду з ЭЗ павінна таксама выйсьці з мытнага зьвязу і адзінага рынку. Перамовы тычыліся праўнага вырашэньня праблемы.
Раней бакі ўступна дамовіліся ў двух астатніх справах. Гаворка ідзе пра правы эўрапейцаў у Вялікабрытаніі пасьля брэксіту і пра фінансавыя разьлікі. Нягледзячы на брэксіт Лёндан пагадзіўся плаціць у цяперашні бюджэт ЭЗ, згодна з папярэднімі абавязацельствамі.

Эўрапейская камісія рэкамэндавала пераход да другога этапу перамоваў. Усё ж канчатковае рашэньне прымуць зьвязаўскія лідары на саміце на будучым тыдні.

Найбольш спрэчным было пытаньне вызначэньня будучай мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Улады ў Дубліне не пагаджаліся ўвесьці памежны кантроль, які быў бы ўдарам па ўзаемным гандлёвым абмене. Аднак захаваньне цяперашняга стану зьяўляецца непрымальным, паколькі Вялікабрытанія пасьля выхаду з ЭЗ павінна таксама выйсьці з мытнага зьвязу і адзінага рынку. Перамовы тычыліся праўнага вырашэньня праблемы.

Раней бакі ўступна дамовіліся ў двух астатніх справах. Гаворка ідзе пра правы эўрапейцаў у Вялікабрытаніі пасьля брэксіту і пра фінансавыя разьлікі. Нягледзячы на брэксіт Лёндан пагадзіўся плаціць у цяперашні бюджэт ЭЗ, згодна з папярэднімі абавязацельствамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт