Logo Polskiego Radia
Print

Новы польскі прэм'ер гатовы да дзеяньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 10:18
Матэвуш Маравецкі хоча ў аўторак прадставіць новы ўрад і праграму кіраваньня.
Mateusz Morawiecki begrüßt den Vertragsentwurf für den Austritt Großbritanniens aus der Europäischen Union.Mateusz Morawiecki begrüßt den Vertragsentwurf für den Austritt Großbritanniens aus der Europäischen Union.Bild: Tracz/KPRM (Public Domain)

На прызначэньне новага ўраду Матэвуш Маравецкі мае 14 дзён, але ён хацеў бы ў бліжэйшы аўторак прадставіць новы ўрад на галасаваньне. "Каб на пачатку наступнага тыдня прызначыць Савет міністраў практычна ў вельмі падобным складзе", - адзначыў прэмʼер.

Новы кіраўнік урада хоча засяродзіцца на эканамічным разьвіцьці ды ўмацаваньні пазыцыі Польшчы на міжнароднай арэне.

Менавіта эканоміка можа гэтаму дапамагчы. Сёлета Польшча была настолькі пасьпяховай у эканоміцы, што партнэры па Эўрапейскім Зьвязе праціралі вочы са зьдзіўленьня. "Мы стварылі 223 тысяч працоўных месцаў у прамысловасьці, у той час як у ЭЗ было створана 350 тысяч. Такім чынам, 2/3 усіх працоўных месцаў у прамысловасьці ў ЭЗ створаны ў Польшчы", - сказаў Матэвуш Маравецкі.

У зьвязку з гэтым новы ўрад робіць стаўку на малыя і сярэднія польскія кампаніі. "Калі яны будуць працягваць расьці, больш грошай зьявіцца ў эканоміцы ў выглядзе заработнай платы, плацяжоў і такім чынам эканоміка будзе расьці", – сказаў новы прэмʼер.

Таксама новы ўрад будзе спрыяць замежным інвэстарам. "Аднак упершыню ў гісторыі Польшча чакае такія кампаніі, якія прынясуць свае тэхналёгіі і створыць працоўныя месцы без прыватызацыі, без продажу польскіх актываў", – падкрэсьліў прэмʼер.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт