Logo Polskiego Radia
Print

За паўгода бязьвізам скарысталіся 355 тыс. украінцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.12.2017 10:47
Больш за ўсё ўкраінцаў накіроўвалася празь мяжу з Польшчай і Румыніяй.
youtube.com/screen

За паўгода з пачатку дзеяньня бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу ўкраінскія памежнікі аформілі 355 тыс. грамадзян Украіны, якія скарысталіся перавагамі спрошчанай сыстэмы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны ў панядзелак, 11 сьнежня.
Так, больш за 128 тыс. украінцаў выкарыстоўвалі для падарожжаў авіяцыйны транспарт, 227 тыс. падарожнічалі на аўтамабілях і па чыгунцы, а нязначная колькасьць грамадзян – праз марскія пункты пропуску.
У рамках бязьвізавага рэжыму з краінамі ЭЗ больш за ўсё ўкраінцаў накіроўвалася празь мяжу з Польшчай і Румыніяй – амаль 90 тыс. і 65 тыс. чалавек адпаведна.
«У першыя месяцы дзеяньня бязьвіза назіраўся пэўны ажыятаж – у сярэднім памежнікі афармлялі да 80 тыс. украінцаў за месяц. Зараз назіраецца памяншэньне колькасьці грамадзян, якія перамяшчаюцца па бязьвізу. У лістападзе гэты паказчык складаў 32,5 тыс. чалавек», – паведамілі ў ведамстве.
У той жа час, агульная колькасьць паездак грамадзян Украіны ў эўрапейскія краіны за тры летнія месяцы 2017 года вырасла на 10% у параўнаньні з аналягічнымі трыма месяцамі 2016 года.
У ДПСУ паведамілі, што 157 пунктаў пропуску аснашчаныя сучасным біямэтрычным абсталяваньнем, у тым ліку 97 пунктаў пропуску для кантролю адбіткаў пальцаў. Створаная памежным ведамствам сыстэма біямэтрычнага кантролю функцыянуе ва ўсіх авіяцыйных, міжнародных і міждзяржаўных пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЭЗ.
Акрамя таго, у рамках бязьвізавага рэжыму ўкраінскія памежнікі атрымалі доступ да баз дадзеных Інтэрпола ў 126 міжнародных і міждзяржаўных пунктах пропуску. Гэта дазволіла з пачатку года выявіць амаль 2000 асоб, якiя знаходзіліся ў пошуку, 657 пашпартных дакумэнтаў і 198 скрадзеных транспартных сродкаў.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт