Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ў лістападзе інфляцыя склала 2,5%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.12.2017 17:05
Найбольшы ўплыў на рост інфляцыі аказала павышэньне цэнаў на прадукты харчаваньня, транспарт і жыльлё.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

У Польшчы ў лістападзе інфляцыя склала 2,5% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы. У кастрычніку ўзровень інфляцыі склаў 2,1%.

Найбольшы ўплыў на рост інфляцыі аказала павышэньне цэнаў на прадукты харчаваньня, транспарт і жыльлё.

Цэны тавараў і паслугаў у лістападзе вырасьлі на 0,5%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт