Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы створаны новы ўрад (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.12.2017 18:12
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў дакумэнты прызначэньня міністрам ураду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм'ера Матэвуша Маравецкага.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісвае дакумэнт аб стварэньні ўраду пад кіраўніцтвам прэм'ера Матэвуша МаравецкагаПрэзыдэнт Анджэй Дуда падпісвае дакумэнт аб стварэньні ўраду пад кіраўніцтвам прэм'ера Матэвуша МаравецкагаPAP/Paweł Supernak

У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве прэзыдэнт Анджэй Дуда ў афіцыйнай абстаноўцы ўручыў дакумэнты прызначэньня міністрам ураду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм'ера Матэвуша Маравецкага.

Як паведамлялася, у чацьвер, 7 сьнежня, прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла заявіла аб сваёй адстаўцы. Адначасова Палітычны камітэт кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» паведаміў, што высоўвае кандыдатуру віцэ-прэмʼера, міністра фінансаў і разьвіцьця Матэвуша Маравецкага на пасаду кіраўніка Кабінэту міністраў. У пятніцу, 8 сьнежня, прэзыдэнт Анджэй Дуда даручыў Маравецкаму стварэньне новага ўраду.

Склад ураду такі ж, як і Кабінэта міністраў пад кіраўніцтвам Бэаты Шыдла. Прэм’ер-міністар Маравецкі надалей будзе кіраваць Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам разьвіцьця. Экс-прэм’ер Бэата Шыдла засталася ва ўрадзе й заняла пасаду намесьніка кіраўніка Кабінэту міністраў – яна стала так званым віцэ-прэм’ерам «без партфэля».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, канкрэтныя кадравыя зьмены польскі ўрад усё ж такі чакаюць. Як вынікае з добра паінфармаваных палітычных крыніц, гэта адбудзецца ў студзені наступнага году.

Згодна з польскімі законамі, адстаўка прэм’ер-міністра азначае адстаўку цэлага ўраду, і таму пры стварэньні новага Кабміну міністрам, якія працавалі ў папярэднім складзе ўраду, прэзыдэнт уручае прызначэньне.

вс

на фота прадстаўленыя толькі некаторыя члены ўраду Польшчы

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда (зьлева) й прэм'ер Матэвуш Маравецкі/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й віцэ-прэм'ер Бэата Шыдла/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда (зьлева) і міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар лічбавых тэхналёгій Анна Стрэжыньска/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда (зьлева) і міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда (зьлева) і міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл/PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска/PAP/Radek Pietruszka
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт