Logo Polskiego Radia
Print

У Судзе ЭЗ распачалася справа аб вырубцы дрэваў у Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 12:52
ЭК абвінавачвае Польшчу ў парушэньні законаў аб захаваньні натуральнага асяродзьдзя пражываньня.
Стары лесСтары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Судзе Эўразьвязу распачалася справа аб вырубцы дрэваў у Белавескай пушчы. Эўрапейская камісія падала скаргу на Польшчу за павялічаную вырубку дрэваў і парушэньне эўразьвязаўскага заканадаўства. Урад у Варшаве не пагаджаецца з абвінавачаньнямі.
На аснове аргумэнтаў абодвух бакоў суд вырашыць, хто ў спрэчцы мае рацыю. Першая вывады стануць вядомымі ў студзені наступнага году, а некалькі месяцаў пазьней будзе агучанае канчатковае рашэньне.
Эўрапейская камісія абвінавачвае Польшчу ў парушэньні законаў аб захаваньні натуральнага асяродзьдзя пражываньня і закону аб птушках. Польшча адказвае, што вырубка дрэваў у Белавескай пушчы была абавязковай, каб захаваць натуральныя асяродзьдзі пражываньня і запэўніць публічную бясьпеку.
“Праўда павінна перамагчы. Мы прыехалі сюды для таго, каб высьветліць непаразуменьні. Я агучу факты і дадзеныя”, - гаварыў перад пачаткам судовага паседжаньня міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка.
Месяц назад Суд ЭЗ па просьбе Эўрапейскай камісіі забараніў праводзіць у пушчы якія-колечы працы пад пагрозай штрафаў.

Эўрапейская камісія падала скаргу на Польшчу за павялічаную вырубку дрэваў і парушэньне эўразьвязаўскага заканадаўства. Урад у Варшаве не пагаджаецца з абвінавачаньнямі.

На аснове аргумэнтаў абодвух бакоў суд вырашыць, хто ў спрэчцы мае рацыю. Першая вывады стануць вядомымі ў студзені наступнага году, а некалькі месяцаў пазьней будзе агучанае канчатковае рашэньне.

Эўрапейская камісія абвінавачвае Польшчу ў парушэньні законаў аб захаваньні натуральнага асяродзьдзя пражываньня і закону аб птушках. Польшча адказвае, што вырубка дрэваў у Белавескай пушчы была абавязковай, каб захаваць натуральныя асяродзьдзі пражываньня і запэўніць публічную бясьпеку.

“Праўда павінна перамагчы. Мы прыехалі сюды для таго, каб высьветліць непаразуменьні. Я агучу факты і дадзеныя”, - гаварыў перад пачаткам судовага паседжаньня міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка.

Месяц назад Суд ЭЗ па просьбе Эўрапейскай камісіі забараніў праводзіць у пушчы якія-колечы працы пад пагрозай штрафаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт