Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT запускае новыя рэйсы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 09:11
У наступным годзе LOT запусьціць новыя рэйсы з Жэшава ў Тэль-Авіў і Нью-Ёрк, а таксама з Будапэшта ў Чыкага й Нью-Ёрк.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Польская авіякампанія LOT запускае новыя рэйсы
У наступным годзе LOT запусьціць новыя рэйсы з Жэшава ў Тэль-Авіў і Нью-Ёрк, а таксама з Будапэшта ў Чыкага й Нью-Ёрк.
Польскі дзяржаўны авіяперавозчык LOT запусьціць два новыя рэйсы. Ужо можна купіць квіткі на прамы рэйс з Жэшава (Rzeszów) у Тэль-Авіў. Такім чынам Жэшаў стане шостым горадам у Польшчы, зь якога можна будзе непасрэдна паляцець у Ізраіль.
Нагадаем, у бягучым годзе перавозчык запусьціў рэйсы ў Ізраіль зь некалькіх польскіх гарадоў, у тым ліку Ўроцлава, Гданьска й Познані. Цягам 10 месяцаў імі скарысталіся 150 тысяч пасажыраў.
Паводле словаў Конрада Майшыка (Konrad Majszyk) з авіякампаніі LOT, першы самалёт адправіцца з Жэшава ў Тэль-Авіў праз тры месяцы.
Конрад Майшык: Продаж білетаў адкрываецца. Першы самалёт адправіцца 9 сакавіка. Магчыма, што зь вясны будучага году на гэтым маршруце будуць задзейнічаныя нашы новыя самалёты Boeing 737 Max.
Пачынаючы з наступнага году, з Жэшава таксама можна будзе паляцець у Нью-Ёрк. Нацыянальны авіяперавозчык вярнуў гэтае спалучэньне пасьля некалькіх гадоў перапынку.
Конрад Майшык: LOT вяртаецца да гэтага маршруту пасьля 10-гадовага перапынку, паколькі бачыць у ім вялікі патэнцыял. Паводле нашых ацэнак, паміж Жэшавам і Нью-Ёркам штогод падарожнічае каля 32 тысяч пасажыраў. Цяпер яны лётаюць з перасадкай, напрыклад, у Варшаве або ў Франкфурце-на-Майне.
Таксама ў наступным годзе LOT запусьціць новыя рэйсы - з Будапэшта ў Чыкага й Нью-Ёрк.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт