Logo Polskiego Radia
Print

Матэвуш Маравецкі: Усе палякі – бела-чырвоная каманда

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 19:28
Новы прэм'ер-міністар выступіў у Сэйме з праграмнай прамовай.
PAP/Tomasz Gzell

Матэвуш Маравецкі: Усе палякі – бела-чырвоная каманда
Рэформа службы аховы здароўя, адказ на выклікі, зьвязаныя з аховай навакольнага асяродзьдзя, гарантыі энэргетычнай бясьпекі і падтрымка польскіх фірм і прадпрымальніцтва – гэта прыярытэты ўраду Матэвуша Маравецкага, пра якія новы польскі прэм’ер-міністар гаварыў падчас сваёй праграмнай прамовы ў Сэйме.
Новы прэм’ер падзякаваў Бэаце Шыдла, а таксама заклікаў «панізіць тэмпэратуру палітычнай спрэчкі».
«Урад той жа самы і напрамак дзейнасьці будзе той жа самы. Гэта ўрад працягу», – сказаў на самым пачатку Матэвуш Маравецкі. Ён зазначыў, што яго марай зьяўляецца тое, каб «урад Аб’яднаных правых сіл быў урадам аб’яднанай Польшчы».
Маравецкі адзначыў, што яго галоўная задача, каб Польшча вярнула сабе належную эканамічную пазыцыю: «Для мяне няма нічога больш важнага, чым адбудаваньне таго, што мы страцілі ў выніку падзелаў, войнаў і камунізму».
Сярод ключавых пунктаў свайго ўраду Матэвуш Маравецкі назваў: паляпшэньне дзейнасьці службы аховы здароўя; пытаньне аховы навакольнага асяродзьдзя; энэргетычная незалежнасьць.
У сваёй прамове прэм’ер узгадаў пра канфлікт вакол Белавескай пушчы. Ён сказаў, што Польшча выканае рашэньне Суду ЭЗ у справе вырубкі ў пушчы.
У канцы прамовы прэм’ер заклікаў мірна супрацоўнічаць. «Нам неабходна панізіць тэмпэратуру палітычнай дыскусіі. Усе палякі – гэта бела-чырвоная каманда. Польшча зьяўляецца агульным дабром, незалежна ад палітычных колераў ці розьніц у сьветапоглядзе».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт