Logo Polskiego Radia
Print

Запалі сьвечку ў памяць аб ахвярах ваеннага становішча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 11:14
У Польшчы адзначаюць 36-ю гадавіну ўвядзеньня ваеннага становішча.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: ScorpionD/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запалі сьвечку ў памяць аб ахвярах ваеннага становішча
У Польшчы адзначаюць 36-ю гадавіну ўвядзеньня ваеннага становішча.
36 гадоў таму, 13 сьнежня 1981 году, тагачасны кіраўнік ПНР Войцех Ярузэльскі (Wojciech Jaruzelski) аб'явіў аб увядзеньні ваеннага становішча ў краіне.
З гэтай нагоды Інстытут нацыянальнай памяці праводзіць акцыю „Запалі сьвечку свабоды”. У ейных рамках гісторыкі заахвочваюць грамадзянаў сёньня ўвечары паставіць запаленую сьвечку ў вокнах сваіх кватэраў і дамоў.
Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падкрэсьлівае, што запаленая сьвечка будзе сымбалізаваць салідарнасьць з усімі, якія спазналі камуністычныя рэпрэсіі пасьля 13 сьнежня 1981 году.
Паводле агульных ацэнак, падчас ваеннага становішча ў ПНР загінулі каля 100 чалавек, больш за 10 тысяч былі інтэрнаваныя, тысячы людзей былі рэпрэсаваныя й выкінутыя з працы за ўдзел у акцыях пратэсту й сяброўства ў руху „Салідарнасьць”. Сотні тысяч палякаў былі вымушаныя пакінуць Польшчу й заставацца ў выгнаньні.
аз

36 гадоў таму, 13 сьнежня 1981 году, тагачасны кіраўнік ПНР Войцех Ярузэльскі (Wojciech Jaruzelski) аб'явіў аб увядзеньні ваеннага становішча ў краіне.

З гэтай нагоды Інстытут нацыянальнай памяці праводзіць акцыю „Запалі сьвечку свабоды”. У ейных рамках гісторыкі заклікаюць грамадзянаў сёньня ўвечары паставіць запаленую сьвечку ў вокнах сваіх кватэраў і дамоў.

Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падкрэсьлівае, што запаленая сьвечка будзе сымбалізаваць салідарнасьць з усімі, хто спазнаў камуністычныя рэпрэсіі пасьля 13 сьнежня 1981 году.

Паводле агульных ацэнак, падчас ваеннага становішча ў ПНР загінулі каля 100 чалавек, больш за 10 тысяч былі інтэрнаваныя, тысячы людзей былі рэпрэсаваныя й выкінутыя з працы за ўдзел у акцыях пратэсту й сяброўства ў руху „Салідарнасьць”. Сотні тысяч палякаў былі вымушаныя пакінуць Польшчу й заставацца ў выгнаньні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт