Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Трамп зацьвердзіў абаронны бюджэт ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 11:32
Абаронны бюджэт ЗША ў сем разоў большы, чым дзяржаўны бюджэт Польшчы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Прэзыдэнт Трамп зацьвердзіў абаронны бюджэт ЗША
Абаронны бюджэт ЗША ў сем разоў большы, чым дзяржаўны бюджэт Польшчы.
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў бюджэт Пэнтагона на 2018 год. Дакумэнт прадугледжвае павелічэньне колькасьці вайскоўцаў і выдаткаў на ўзбраеньне.
У наступным годзе ЗША выдаткуюць на армію 700 мільярдаў даляраў ЗША, то бок на 10% больш, чым годам раней. Асноўны бюджэт Пэнтагона складзе больш за 630 мільярдаў даляраў. Каля 70 млрд даляраў будзе прызначана на ваенныя апэрацыі за мяжой.
Для параўнаньня дзяржаўны бюджэт Польшчы на 2017 год склаў каля 106,5 млрд даляраў. З гэтага вынікае, што абаронны бюджэт ЗША амаль у 7 разоў большы, чым бюджэт Польшчы.
Падпісаны прэзыдэнтам дакумэнт, бярэ пад увагу павелічэньне колькасьці ўзброеных сілаў ЗША на 20 тысяч вайскоўцаў, рост заработнай платы ваеннаслужачых, закупкі новых караблёў і самалётаў, у тым ліку 90 дадатковых зьнішчальнікаў F-35.
Новы бюджэт Пэнтагона таксама прадугледжвае павелічэньне на 4 мільярды даляраў ЗША выдаткаў на сыстэмы супрацьракетнай абароны.
аз

Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў бюджэт Пэнтагона на 2018 год. Дакумэнт прадугледжвае павелічэньне колькасьці вайскоўцаў і выдаткаў на ўзбраеньне. У наступным годзе ЗША выдаткуюць на армію 700 мільярдаў даляраў ЗША, то бок на 10% больш, чым годам раней. Асноўны бюджэт Пэнтагона складзе больш за 630 мільярдаў даляраў, каля 70 млрд даляраў будзе прызначана на ваенныя апэрацыі за мяжой.

Для параўнаньня: дзяржаўны бюджэт Польшчы на 2017 год склаў каля 106,5 млрд даляраў. З гэтага вынікае, што абаронны бюджэт ЗША амаль у 7 разоў большы, чым бюджэт Польшчы.

Падпісаны прэзыдэнтам дакумэнт бярэ пад увагу павелічэньне колькасьці ўзброеных сілаў ЗША на 20 тысяч вайскоўцаў, рост заработнай платы ваеннаслужачых, закупкі новых караблёў і самалётаў, у тым ліку 90 дадатковых зьнішчальнікаў F-35.

Новы бюджэт Пэнтагона таксама прадугледжвае павелічэньне на 4 мільярды даляраў ЗША выдаткаў на сыстэмы супрацьракетнай абароны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт