Logo Polskiego Radia
Print

Летувісы будуць зьбіваць дроны на мяжы зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 15:11
Для гэтага памежнікі змогуць выкарыстоўваць як агнястрэльную зброю, так і спэцыялізаваную тэхніку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Летувісы будуць зьбіваць дроны на мяжы зь Беларусьсю
Дзеля гэтага памежнікі змогуць выкарыстоўваць, як агнястрэльную зброю, так і спэцыялізаваную тэхніку.
Летувіская памежная варта зафіксавала сёлета 33 выпадкі палётаў невядомых дронаў у памежнай зоне краіны. Са студзеня летувіскія памежнікі будуць мець права выкарыстоўваць агнястрэльную зброю, каб зьбіваць невядомыя бесьпілётныя лятальныя апараты, якія знойдуцца ў памежнай зоне краіны.
Гэтае правіла будзе прымяняцца на тых межах Летувы, якія зьяўляюцца адначасова зьнешнімі межамі Эўразьвязу, то бок на мяжы з Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю.
Пра ўвядзеньне новых правілаў паведаміў кіраўнік летувіскай Памежнай варты Рэнатас Пожэла. Паводле яго, дзеля зьбіваньня дронаў памежнікі змогуць выкарыстоўваць, як агнястрэльную зброю, так і спэцыялізаваную тэхніку.
аз

Летувіская Памежная служба зафіксавала сёлета 33 выпадкі палётаў невядомых дронаў у памежнай зоне краіны. Са студзеня летувіскія памежнікі будуць мець права выкарыстоўваць агнястрэльную зброю, каб зьбіваць невядомыя бесьпілётныя лятальныя апараты, якія будуць заўважаныя ў памежнай зоне краіны.

Гэтае правіла будзе прымяняцца на межах Летувы, якія зьяўляюцца адначасова зьнешнімі межамі Эўразьвязу, то бок на мяжы зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю.

Пра ўвядзеньне новых правілаў паведаміў кіраўнік летувіскай Памежнай службы Рэнатас Пожэла. Паводле яго, для зьбіцьця дронаў памежнікі змогуць выкарыстоўваць як агнястрэльную зброю, так і спэцыялізаваную тэхніку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт