Logo Polskiego Radia
Print

Ажно 75% верталётаў Сaracal у Францыі не ўздымаюцца ў паветра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 10:56
Прычына - дарагі рамонт вайсковых верталётаў, экспэрты кажуць пра скандал у францускай арміі.
Автор: MilborneOne - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7347888

Скандал у францускай арміі: ажно 75% верталётаў Сaracali не ўздымаюцца ў паветра, паколькі іх рамонт вельмі дарагі. Пра гэта паінфармавала францускае Міністэрства абароны. Нагадаем, што менавіта гэтыя верталёты зьбіралася купіць Польшча, пакуль перамовы аб пакупцы не спыніў новы польскі ўрад.
Міністар абароны Францыі Флоранс Парлі прызнала, што добра працуе толькі ¼ усіх Сaracali. Паводле вядомага эканамічнага парталу «La Tribune«, кошт рамонту гэтых верталётаў у самой Францыі за апошнія чатыры гады вырас удвая.
Іншае выданьне «Les Echos» падкрэсьлівае, што вялікая частка францускіх самалётаў і верталётаў прымае ўдзел у міжнародных ваенных місіях у раёне Сахэлю і Сырыі. Сярод дзейных машын у Францыі засталася ня цэлая 1/3.
Многія францускія назіральнікі зьвяртаюць увагу, што ў такой сытуацыі намер прэзыдэнта Эмануэля Макрона стварыць эўразьвязаўскія ўзброеныя сілы, незалежныя ад NATO, здаецца быць нерэальным. Тым больш, што гэта менавіта Францыя была б адказнай за стварэньне эўрапейскай сыстэмы абароны.
Нагадаем, што два гады таму, калі ва ўладу прыйшла партыя «Права і справядлівасьць», а міністрам нацыянальнай абароны стаў Антоні Мацярэвіч, польскі бок спыніў перамовы з французамі аб пакупцы верталётаў для польскай арміі. Акрамя таго пракуратура распачала сьледзтва ў справе тэндэру на Сaracali, паколькі паявілася падазрэньне, што тэндэр быў падстаўлены.

Скандал у францускай арміі: ажно 75% верталётаў Сaracal не ўздымаюцца ў паветра, паколькі іх рамонт вельмі дарагі. Пра гэта паінфармавала францускае Міністэрства абароны. Нагадаем, што менавіта гэтыя верталёты зьбіралася купіць Польшча, пакуль перамовы аб пакупцы не спыніў новы польскі ўрад.

Міністар абароны Францыі Флоранс Парлі прызнала, што добра працуе толькі ¼ усіх машын Сaracal. Паводле вядомага эканамічнага парталу «La Tribune», кошт рамонту гэтых верталётаў у самой Францыі за апошнія чатыры гады вырас удвая.

Іншае выданьне «Les Echos» падкрэсьлівае, што вялікая частка францускіх самалётаў і верталётаў прымае ўдзел у міжнародных ваенных місіях у раёне Сахэлю і Сырыі. Сярод дзейных машын у Францыі засталася ня цэлая 1/3.Многія францускія назіральнікі зьвяртаюць увагу, што ў такой сытуацыі намер прэзыдэнта Эмануэля Макрона стварыць эўразьвязаўскія ўзброеныя сілы, незалежныя ад NATO, здаецца быць нерэальным. Тым больш, што гэта менавіта Францыя была б адказнай за стварэньне эўрапейскай сыстэмы абароны.

Нагадаем, што два гады таму, калі ва ўладу прыйшла партыя «Права і справядлівасьць», а міністрам нацыянальнай абароны стаў Антоні Мацярэвіч, польскі бок спыніў перамовы з французамі аб пакупцы верталётаў для польскай арміі. Акрамя таго, пракуратура распачала сьледзтва ў справе тэндэру на верталёты Сaracal, паколькі паявілася падазрэньне, што тэндэр быў падстаўлены.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт