Logo Polskiego Radia
Print

Саміт ЭЗ: Польшча выступае супраць прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 12:16
Дыскусія прысьвечаная міграцыі праходзіць на фоне ліста старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што пазыцыя Польшчы з справе міграцыйнага крызысу атрымлівае ўсё большую падтрымку ў Эўразьвязе. Кіраўнік польскага ўраду нагадаў, што Польшча выступае супраць прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў. У сваю чаргу Варшава гатовая аказваць фінансавую падтрымку афрыканскім краінам і дапамагаць уцекачам у лягерах па-за тэрыторыяй ЭЗ.
«Я вельмі рады, што нашая пазыцыя знаходзіць усё большае зразуменьне ў Брусэлі. Варта ўкладваць істотныя грошы, перадаваць дапамогу ўцекачам на месцы. Дапамога зьяўляецца значна больш эфэктыўнай на месцы», – дадаў кіраўнік польскага ўраду.
Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча перадала 50 мільёнаў эўра ў рамках Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на барацьбу з міграцыйным крызысам. Чарговыя 7 мільёнаў трапяць на фонд падтрымкі для краін Паўночнай Афрыкі.
Акрамя таго Польшча падкрэсьлівае, што ў рамках салідарнасьці ў абліччы міграцыйнага крызысу краіна дапамагае ў ахове вонкавых межаў ЭЗ. Гэта ў сваю чаргу не падабаецца Эўрапейскай камісіі і краінам, якія змагаюцца з наплывам мігрантаў, такім як Італіі і Грэцыя. «Я ведаю, што прэм’ер Грэцыі нязьменна мае іншы погляд на гэтую тэму», – дадаў прэм’ер. Матэвуш Маравецкі выказаў спадзяваньне, што паразуменьне будзе дасягнутае.
Сёньняшні саміт у Брусэлі прысьвечаны пытаньням абароны і міграцыйнай палітыцы. Заўтра лідары краін ЭЗ будуць размаўляць пра брэксіт і рэформы ў зоне эўра.
Дыскусія прысьвечаная міграцыі праходзіць на фоне ліста старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска, у якім ён напісаў, што прымусовае разьдзяленьне ўцекачоў зьяўляецца неэфэктыўным і выклікае падзелы ў Эўразьвязе. Яго пазыцыя выклікала крытыку, а нават абурэньне значнай часткі эўрапейскіх краін.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што пазыцыя Польшчы ў справе міграцыйнага крызысу атрымлівае ўсё большую падтрымку ў Эўразьвязе. Кіраўнік польскага ўраду нагадаў, што Польшча выступае супраць прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў. У сваю чаргу Варшава гатовая аказваць фінансавую падтрымку афрыканскім краінам і дапамагаць уцекачам у лягерах па-за тэрыторыяй ЭЗ.

«Я вельмі рады, што нашая пазыцыя знаходзіць усё большае зразуменьне ў Брусэлі. Варта ўкладваць істотныя грошы, перадаваць дапамогу ўцекачам на месцы. Дапамога зьяўляецца значна больш эфэктыўнай на месцы», – дадаў кіраўнік польскага ўраду.

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча перадала 50 мільёнаў эўра ў рамках Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на барацьбу з міграцыйным крызысам. Чарговыя 7 мільёнаў трапяць на фонд падтрымкі для краін Паўночнай Афрыкі.

Акрамя таго Польшча падкрэсьлівае, што ў рамках салідарнасьці ў абліччы міграцыйнага крызысу краіна дапамагае ў ахове вонкавых межаў ЭЗ. Гэта ў сваю чаргу не падабаецца Эўрапейскай камісіі і краінам, якія змагаюцца з наплывам мігрантаў, такім як Італіі і Грэцыя. «Я ведаю, што прэм’ер Грэцыі нязьменна мае іншы погляд на гэтую тэму», – дадаў прэм’ер. Матэвуш Маравецкі выказаў спадзяваньне, што паразуменьне будзе дасягнутае.

Сёньняшні саміт у Брусэлі прысьвечаны пытаньням абароны і міграцыйнай палітыцы. Заўтра лідары краін ЭЗ будуць размаўляць пра брэксіт і рэформы ў зоне эўра.

Дыскусія прысьвечаная міграцыі праходзіць на фоне ліста старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска, у якім ён напісаў, што прымусовае разьдзяленьне ўцекачоў зьяўляецца неэфэктыўным і выклікае падзелы ў Эўразьвязе. Яго пазыцыя выклікала крытыку, а нават абурэньне значнай часткі эўрапейскіх краін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт