Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве адбылася антыўрадавая дэманстрацыя прыхільнікаў Міхаіла Саакашвілі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 10:30
Дэманстранты спрабавалі заняць адзін з будынкаў у цэнтры гораду.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У Кіеве адбылася некалькі тысячная антыўрадавая дэманстрацыя прыхільнікаў Міхаіла Саакашвілі. У ёй удзельнічаў сам былы грузінскі прэзыдэнт. Дэманстранты спрабавалі заняць адзін з будынкаў у цэнтры гораду.
Дэманстрацыя, якая прайшла галоўнымі вуліцамі Кіева, сабрала некалькі тысяч удзельнікаў. На мітынгу прамаўляў сам лідар Руху Новых сіл Міхаіл Саакашвілі. У сваёй прамове ён крытыкаваў кіраўнікоў краіны.
«Пётр Парашэнка, вы абманулі людзей. Замест таго, каб прадстаўляць інтарэсы грамадзян, вы дапамагаеце толькі сваім фінансавым установам», – казаў Міхаіл Саакашвілі. Ён заклікаў украінскага прэзыдэнта спыніць насільле і праліцьцё крыві.
Некалькі сотняў удзельнікаў спрабавалі заняць будынак Кастрычніцкага палацу. Паліцыя спыніла гэтую спробу. Іншыя разам з Міхаілам Саакашвілі накіраваліся ў бок парлямэнту, дзе ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца намётавы гарадок праціўнікаў улады.
Міхаіл Саакашвілі абвінавачвае кіраўнікоў Украіны, найперш прэзыдэнта Парашэнку, ва ўдзеле ў карупцыйна-злачыннай сетцы. У сваю чаргу ўкраінская пракуратура абвінавачвае Саакашвілі ў тым, што грошы на пратэсты ён бярэ ад былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт