Logo Polskiego Radia
Print

Краіны ЭЗ дасягнулі кампрамісу ў справе вугальных электрастанцый

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 12:42
Да 2030 году вугальныя электрастанцыі могуць карыстацца дзяржаўнай падтрымкай.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay.com/JuergenPM

Краіны Эўрапейскага зьвязу выпрацавалі пагадненьне аб падтрымцы вугальных электрастанцый з дзяржаўнага бюджэту. Гэтае пытаньне было асабліва важна для Польшчы.

Міністры ЭЗ па энэргетыцы, пасьля амаль 13-гадзінных перамоваў у Брусэлі, узгаднілі ліміты на выкіды CO2. У адпаведнасьці з пагадненьнем, пасьля 2030 году электрастанцыі, выкіды якіх перавышаюць норму ў 550 грамаў вуглякіслага газу на кіляват-гадзіну, ня змогуць скарыстацца з дзяржаўнай падтрымкі.

Варшава асьцерагалася, што ўвядзеньне строгіх правілаў прывядзе да ліквідацыі вугальных электрастанцый. У Польшчы 90 працэнтаў электрастанцый працуюць на вугалі. “Польшча плянуе памалу адмаўляцца ад вугальных электрастанцый. Пасьля 2025 году ня будзе інвэстыцый у новыя вугальныя энэргаблёкі, якія не адпавядаюць нормам выкідаў”, – заявіў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт