Logo Polskiego Radia
Print

Імігранты з Афрыкі дабіраюцца ў Францыю новым шляхам праз Альпы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 16:27
Было шмат выпадкаў абмаражэньня і ёсьць асьцярогі, што некаторыя замерзьлі ў дарозе.
Горы AльпыГоры Aльпыcommons.wikimedia.org/Tom Bärfuss, Domena publiczna

Італьянскі Чырвоны Крыж і паліцыя б’юць трывогу, што імігранты з Афрыкі, нягледзячы на сьнег і мароз, спрабуюць нелегальна пранікнуць пешшу ў Францыю праз Альпы. Было шмат выпадкаў абмаражэньня і ёсьць асьцярогі, што некаторыя замерзьлі ў дарозе.

Кіраўніцтва італьянскага Чырвонага крыжа кажа пра новы альпійскі шлях мігрантаў. Мяркуецца, што па ім апошнім летам у Францыю праніклі 6 тысяч чалавек, пераважна з Афрыкі. А цяпер штодня па небясьпечнай дарозе праз горы перамяшчаецца некалькі дзесяткаў чалавек. Імігранты не падрыхтаваныя да цяжкіх умоваў. Часам яны наймаюць праваднікоў, але часта ідуць самастойна.

За адзін сьнежань італьянскія валянтэры і паліцыя выратавалі больш за дзесяць чалавек з Нігерыі і Гамбіі ў стане крайняга зьнясільньня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт