Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве арыштаваны грамадзянін Нарвэгіі па падазрэньні ў шпіянажы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 17:21
Паводле ФСБ, Фродо Бэрг займаўся набыцьцём дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць сакрэтныя дадзеныя аб расейскім флёце.
pixabay.com/CC0

Маскоўскі суд арыштаваў па абвінавачваньні ў шпіянажы грамадзяніна Нарвэгіі. Фэдэральная служба бясьпекі кажа, што Фродо Бэрг займаўся набыцьцём дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць сакрэтныя дадзеныя аб расейскім флёце. Па дадзеных радыёстанцыі Эхо Москвы, нарвэжац быў арыштаваны на пачатку сьнежня. Расейскія службы не тлумачаць, чаму толькі зараз паведамілі пра справу.

Па інфармацыі, якая выцекла ў прэсу, Фродо Бэрг працаваў з расейцам Аляксеем Жытнюком. ФСБ сьцьвярджае, што двое падазраваных былі затрыманыя ў Маскве ў моманце, калі грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі перадаваў нарвэжцу дакумэнты, якія зьмяшчаюць сакрэтную інфармацыю. Маскоўскі суд загадаў арыштаваць Бэрга па абвінавачваньні ў шпіянажы, а Жытнюка - за здраду дзяржаве.

Агенцтва Росбалт высьветліла, што імя Бэрга зьявілася некалькі разоў у нарвэскіх СМІ. Ён быў апісаны як актывіст Чырвонага Крыжа, які дапамагае імігрантам, якія спрабавалі перасекчы расейска – нарвэскую мяжу. У сваю чаргу нарвэская мэдыя-кампанія НРК прадставіла яго як афіцэра памежнай службы, які выступаў супраць будаўніцтва пагранічнай агароджы на нарвэска- расейскай мяжы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт