Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік КДБ: За 5 гадоў спыненая дзейнасьць 36 замежных агентаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 10:56
13 зь іх прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці. Аднаго абмянялі на дваіх беларускіх грамадзян, асуджаных за мяжой.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0

Кіраўнік КДБ: За 5 гадоў спыненая дзейнасьць 36 замежных агентаў
13 зь іх прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці. Аднаго абмянялі на дваіх беларускіх грамадзян, асуджаных за мяжой.
За апошнія пяць гадоў выяўленая й спыненая разьведвальная дзейнасьць 36 супрацоўнікаў і агентаў спэцслужбаў замежных дзяржаў. 13 зь іх прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, яшчэ аднаго абмянялі на дваіх беларускіх грамадзян, асуджаных за мяжой. Пра гэта паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык у інтэрвію газэце „Советская Белоруссия”, апублікаваным 20 сьнежня.
„Выклікаюць зьдзіўленьне агрэсіўныя мэтады работы летувіскіх спэцслужбаў, у тым ліку мэтанакіраваныя правакацыі, якія ў цывілізаваным сьвеце засталіся ў мінулым. Пра гэта, напэўна, можна было б і не казаць, калі б аб'ектамі гэтых правакацый не рабіліся нашы грамадзяне, якія наведваюць суседнюю дзяржаву як турысты або па службовых пытаньнях, нашы грамадзяне, якія маюць там сваякоў або сяброў, камэрцыйныя інтарэсы. Вядома ж, гэта недапушчальна. І наўрад ці спрыяе ўмацаваньню й разьвіцьцю адносін. Асабліва з улікам той акалічнасьці, што беларускі транзыт істотна папаўняе бюджэт Летувы”, - адзначыў Вакульчык, гаворачы пра дзейнасьць разьведак суседніх краін.
Паводле інфармацыі старшыні КДБ, толькі сёлета на 15 гадоў пазбаўленьня волі асуджаны грамадзянін Беларусі, завербаваны летувіскімі спэцслужбамі. Распачатыя дзьве крымінальныя справы па артыкуле „Здрада дзяржаве”, яшчэ адна справа накіраваная ў суд.
У гэтым годзе таксама на 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны грамадзянін Беларусі — былы старшы афіцэр, які шляхам шантажу й пагроз завербаваны замежнай разьведкай.
Паводле старшыні КДБ, супрацьпраўная дзейнасьць падобных асоб выклікае сур’ёзную заклапочанасьць беларускай контрразьведкі, бо шкода ад іх можа мець значныя нэгатыўныя наступствы для нацыянальных інтарэсаў краіны, яе абараназдольнасьці й бясьпекі.
Кажучы аб павелічэньні фактаў выкрыцьця кадравых супрацоўнікаў і агентаў замежных спэцслужбаў, Вакульчык зьвярнуў увагу на дзьве асноўныя тэндэнцыі. З аднаго боку, паводле яго слоў, гэта „сьведчыць пра большую актыўнасьць разьведорганаў замежных дзяржаў, зь іншага — пра значны рост прафэсіяналізму беларускай контрразьведкі".
Вакульчык таксама пракамэнтаваў затрыманьне ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі: „Мяркую, што на пытаньне па акалічнасьцях справы Шаройкі найбольш поўны адказ ужо даў сам затрыманы, які прызнаў сваю віну”, - паведаміў Вакульчык.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт