Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве назвалі імя меркаванага расейскага агента ва ўрадзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 07:48
Раней спэцслужбы заявілі аб выкрыцьці расейскага агента, які працаваў у сакратарыяце ўраду Ўкраіны.
Момант затрыманьня Станіслава ЯжоваМомант затрыманьня Станіслава ЯжоваScreen/Facebook

У Кіеве назвалі імя меркаванага расейскага агента ва ўрадзе
Затрыманым чыноўнікам, якія працавалі ў сакратарыяце ўраду Ўкраіны, аказаўся памочнік прэм'ер-міністра Ўладзіміра Гройсман Станіслаў Яжоў. Пра гэта тэлеканалу «112 Украіна» паведаміў прадстаўнік Кабміна Вадзім Дзенісенка.
«Інфармацыя пра тое, што гэты чалавек можа займацца супрацьпраўнай дзейнасьцю, была вядомая досыць даўно, і яго праца ў апошні час была што называецца пад каўпаком», – заявіў Дзенісенка.
Відэазапіс затрыманьня чыноўніка апублікаваў тэлеканал «Прамы» у сетцы Facebook.
Раней украінскія спэцслужбы заявілі аб выкрыцьці расейскага агента, які працаваў у сакратарыяце ўраду Ўкраіны. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён быў завэрбаваны расейскімі спэцслужбамі падчас замежнай камандзіроўкі.
«Па заданьні расейскіх куратараў зьбіраў з дапамогай спэцыяльнага абсталяваньня інфармацыю аб дзейнасьці ўрадавых структур», – мяркуюць украінскія праваахоўнікі.
Супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе. Сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да затрыманага працягваюцца.

Затрыманым чыноўнікам, які працаваў у сакратарыяце ўраду Ўкраіны, аказаўся памочнік прэм'ер-міністра Ўладзіміра Гройсман Станіслаў Яжоў. Пра гэта тэлеканалу «112 Украіна» паведаміў прадстаўнік Кабміна Вадзім Дзенісенка.


«Інфармацыя пра тое, што гэты чалавек можа займацца супрацьпраўнай дзейнасьцю, была вядомая досыць даўно, і яго праца ў апошні час была што называецца пад каўпаком», – заявіў Дзенісенка.

Відэазапіс затрыманьня чыноўніка апублікаваў тэлеканал «Прамы» у сетцы Facebook.

Раней украінскія спэцслужбы заявілі аб выкрыцьці расейскага агента, які працаваў у сакратарыяце ўраду Ўкраіны. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён быў завэрбаваны расейскімі спэцслужбамі падчас замежнай камандзіроўкі.

«Па заданьні расейскіх куратараў зьбіраў з дапамогай спэцыяльнага абсталяваньня інфармацыю аб дзейнасьці ўрадавых структур», – мяркуюць украінскія праваахоўнікі.

Супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе. Сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да затрыманага працягваюцца.

паводле рбк/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт