Logo Polskiego Radia
Print

Варшава й Лёндан супольна будуць фінансаваць «Белсат»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 09:35
Вялікабрытанія й Польшча распачнуць рэалізацыю сумеснага праекта па супрацьдзеяньні «расейскім інфармацыйным апэрацыям».
Photo: belsat.eu

Вялікабрытанія й Польшча распачнуць рэалізацыю сумеснага праекта па супрацьдзеяньні «расейскім інфармацыйным апэрацыям» у рэгіёне. Пра гэта ў чацьвер абвесьціць прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка канцылярыі брытанскага ўрада.

Тэрэза Мэй 21 сьнежня адправіцца ў Варшаву, дзе возьме ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце. Мэта візыту Мэй – прадэманстраваць намер умацоўваць адносіны дзьвюх краін, нягледзячы на выхад Брытаніі з Эўразьвязу. Разам з Мэй едуць некалькі брытанскіх міністраў, у тым ліку кіраўнік МЗС, кіраўнік Мінфіна, кіраўнік МУС і міністар абароны.

Заключэньне пагадненьня плянуецца за некалькі дзён да візыту міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Барыса Джонсана ў Маскву.

«Прэмʼер гатовая ўхваліць ўмацаваньне польска-брытанскага супрацоўніцтва па супрацьдзеяньні расейскай дэзінфармацыі ў рэгіёне, у тым ліку праз стварэньне новых двухбаковых праектаў у галіне камунікацыі. Брытанія выдзеліць на гэтыя мэты 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, Польшча выдзеліць столькі ж», – сказаў прадстаўнік канцылярыі.

«Праект накіраваны на ўмацаваньне нашых магчымасьцяў па выяўленьні й супрацьдзеяньні расейскім інфармацыйным апэрацыям, а таксама на падтрымку фінансаванага Польшчай тэлеканала «Белсат», які забясьпечвае жыхароў Беларусі бесстароньняй і абʼектыўнай інфармацыяй», – дадаў прадстаўнік брытанскага ўрада.

паводле наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт