Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі патлумачыла пазыцыю наконт Крыма

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 10:03
МЗС выступіла з тлумачэньнем, чаму галасавала супраць рэзалюцыі ААН па тэме Крыма.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з тлумачэньнем, чаму галасавала супраць рэзалюцыі ААН па тэме Крыма.
У сваім камэнтары кіраўнік аддзела прэс-службы Андрэй Шупляк заявіў: «Беларусь заўсёды галасавала супраць любых краінавых рэзалюцый. Гэта наша прынцыповая пазыцыя. Мы на ўласным досьведзе ведаем, што такое спробы штучнай палітызацыі, разьдзіманьня праблем, якіх у рэальнасьці няма ў грамадзтве й дзяржаве».
Паводле словаў дыплямата, беларуская пазыцыя палягае ў тым, што на Генэральнай асамблеі ААН ня варта абмяркоўваць і прымаць падобныя краінавыя дакумэнты. Менавіта таму ў свой час Беларусь прапанавала ўвогуле зьняць з галасаваньня ў ААН увесь пакет краінавых рэзалюцый. Аднак гэтая прапанова не прайшла.
«Галасаваньне супраць краінавых рэзалюцый – ня сьведчаньне бяздушнасьці Беларусі да заклапочанасьці іх ініцыятараў. Наша галасаваньне супраць гэтага інструмэнта – спроба прыцягнуць увагу да яго ня толькі неэфэктыўнасьці, але да яго разбуральнасьці. Без настойлівага пошуку шляхоў і магчымасьцяў да збліжэньня пазыцый, за рамкамі абвінаваўчых рэзалюцыяў, вырашэньня існуючых праблем не знайсьці», – упэўнены прадстаўнік МЗС.
У аўторак, 19 сьнежня, Генасамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб правах чалавека ў Крыме й Севастопалі, прапанаваную Украінай. За яе прагаласавалі 70 краін, супраць выказаліся 26, яшчэ 76 устрымаліся. Падтрымалі дакумэнт большасьць эўрапейскіх краін, ЗША, Грузія. Супраць выступілі Расея, Кітай, Беларусь, Індыя, Сэрбія, Армэнія, Куба, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Узбэкістан, ПАР ды іншыя. Устрымаліся многія краіны Блізкага Ўсходу, Эгіпет, ААЭ, Аман, а таксама Бразылія, Сальвадор, Чылі.
Пазыцыя Беларусі падчас галасаваньня ў ААН абурыла многіх украінскіх палітыкаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Рэфат Чубараў прапанаваў пашукаць замену Менску ў перамовах па ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту ва Ўкраіне.

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з тлумачэньнем, чаму галасавала супраць рэзалюцыі ААН па тэме Крыма.

У сваім камэнтары кіраўнік аддзела прэс-службы Андрэй Шупляк заявіў: «Беларусь заўсёды галасавала супраць любых краінавых рэзалюцый. Гэта наша прынцыповая пазыцыя. Мы на ўласным досьведзе ведаем, што такое спробы штучнай палітызацыі, разьдзіманьня праблем, якіх у рэальнасьці няма ў грамадзтве й дзяржаве».

Паводле словаў дыплямата, беларуская пазыцыя палягае ў тым, што на Генэральнай асамблеі ААН ня варта абмяркоўваць і прымаць падобныя краінавыя дакумэнты. Менавіта таму ў свой час Беларусь прапанавала ўвогуле зьняць з галасаваньня ў ААН увесь пакет краінавых рэзалюцый. Аднак гэтая прапанова не прайшла.

«Галасаваньне супраць краінавых рэзалюцый – ня сьведчаньне бяздушнасьці Беларусі да заклапочанасьці іх ініцыятараў. Наша галасаваньне супраць гэтага інструмэнта – спроба прыцягнуць увагу да яго ня толькі неэфэктыўнасьці, але да яго разбуральнасьці. Без настойлівага пошуку шляхоў і магчымасьцяў да збліжэньня пазыцый, за рамкамі абвінаваўчых рэзалюцыяў, вырашэньня існуючых праблем не знайсьці», – упэўнены прадстаўнік МЗС.

У аўторак, 19 сьнежня, Генасамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб правах чалавека ў Крыме й Севастопалі, прапанаваную Украінай. За яе прагаласавалі 70 краін, супраць выказаліся 26, яшчэ 76 устрымаліся.

Падтрымалі дакумэнт большасьць эўрапейскіх краін, ЗША, Грузія.

Супраць выступілі Расея, Кітай, Беларусь, Індыя, Сэрбія, Армэнія, Куба, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Узбэкістан, ПАР ды іншыя. Устрымаліся многія краіны Блізкага Ўсходу, Эгіпет, ААЭ, Аман, а таксама Бразылія, Сальвадор, Чылі.

Пазыцыя Беларусі падчас галасаваньня ў ААН абурыла многіх украінскіх палітыкаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Рэфат Чубараў прапанаваў пашукаць замену Менску ў перамовах па ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту ва Ўкраіне.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт