Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэза Мэй: Вялікабрытанія пакідае Эўразьвяз, але застаецца ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 16:42
Прэм'ер-міністры Польшчы й Вялікабрытаніі абмеркавалі ў Варшаве важныя пытаньні двухбаковых адносін.
PAP/Rafał Guz

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча й Вялікабрытанія «гавораць на адной мове». Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што ў Польшчы й Вялікабрытаніі – агульны пункт гледжаньня па многіх пытаньнях. У Варшаве зь візытам знаходзіцца брытанскі прэмʼер Тэрэза Мэй.
«Мы пагаварылі «на адной мове» пра бясьпеку, пра каштоўнасьці супрацоўніцтва, аб агульных абаронных памкненьнях з мэтай захаваньня міру ў Эўропе й ва ўсім сьвеце», – адзначыў кіраўнік польскага ўраду.
Цытуючы словы Тэрэзы Мэй аб тым, што Вялікабрытанія пакідае Эўразьвяз, але застаецца ў Эўропе, Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што гэтая краіна зьяўляецца важным саюзьнікам для Польшчы.
«Вялікабрытанія пакідае ЭЗ, але застаецца нашым ключавым саюзьнікам у НАТО й іншых структурах, якія забясьпечваюць бясьпеку ў рамках абароннай і зьнешняй палітык», – сказаў польскі прэмʼер.
Нагадаем, у Варшаве праходзяць польска-брытанскія міжурадавыя кансультацыі.

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча й Вялікабрытанія «гавораць на адной мове». Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што ў Польшчы й Вялікабрытаніі – агульны пункт гледжаньня па многіх пытаньнях.

У Варшаве зь візытам знаходзіцца брытанскі прэмʼер Тэрэза Мэй.

«Мы пагаварылі «на адной мове» пра бясьпеку, пра каштоўнасьці супрацоўніцтва, аб агульных абаронных памкненьнях з мэтай захаваньня міру ў Эўропе й ва ўсім сьвеце», – адзначыў кіраўнік польскага ўраду.

Цытуючы словы Тэрэзы Мэй аб тым, што Вялікабрытанія пакідае Эўразьвяз, але застаецца ў Эўропе, Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што гэтая краіна зьяўляецца важным саюзьнікам для Польшчы.

«Вялікабрытанія пакідае ЭЗ, але застаецца нашым ключавым саюзьнікам у НАТО й іншых структурах, якія забясьпечваюць бясьпеку ў рамках абароннай і зьнешняй палітык», – сказаў польскі прэмʼер.Нагадаем, у Варшаве праходзяць польска-брытанскія міжурадавыя кансультацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт