Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскі міжнародны аэрапорт прыняў 15,5-мільённага пасажыра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2017 17:01
Паводле прагнозаў, у наступным годзе аэрапорт імя Шапэна можа абслужыць 20 млн чалавек.
15,5-мільённы пасажыр Павал Добаш15,5-мільённы пасажыр Павал ДобашPAP/Leszek Szymański

Варшаўскі міжнародны прыняў 15,5-мільённага пасажыра
Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў 15,5-мільённага пасажыра. Ім аказаўся Павал Добаш, які прыляцеў у Варшаву з Таронта прамым рэйсам польскай авіякампаніі LOT. Такім чынам, сталічны аэрапорт устанавіў рэкорд па колькасьці абслужаных пасажыраў. У якасьці падарунку Павал Добаш атрымаў авіябілет Варшава-Дуброўнік-Варшава й права карыстацца VIP-зонай аэрапорту. Пасажыр, як аказаўся юбілейным, пражывае ў Канадзе, а ў Польшчу прыляцеў да сям’і на Каляды.
Колькасьць пасажыраў, у тым ліку транзытных, якія карыстаюцца паслугамі варшаўскага аэрапорту, з году ў год расьце. Паводле прагнозаў, у наступным годзе аэрапорт імя Шапэна можа абслужыць 20 млн чалавек.
Нядаўна польскі ўрад прыняў рашэньне аб будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў 40 км ад Варшавы. Паводле плянаў, аэрапорт будзе прызначаны для абслугоўваньня першапачаткова 50 млн, а пазьней 100 млн пасажыраў. Гэтую ідэю як неапраўданую эканамічна крытыкуе частка польскіх эканамістаў і апазыцыі.

Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў 15,5-мільённага пасажыра. Ім аказаўся Павал Добаш, які прыляцеў у Варшаву з Таронта прамым рэйсам польскай авіякампаніі LOT. Такім чынам, сталічны аэрапорт устанавіў рэкорд па колькасьці абслужаных пасажыраў.

У якасьці падарунку Павал Добаш атрымаў авіябілет Варшава-Дуброўнік-Варшава й права карыстацца VIP-зонай аэрапорту. Пасажыр, як аказаўся юбілейным, пражывае ў Канадзе, а ў Польшчу прыляцеў да сям’і на Каляды.

Колькасьць пасажыраў, у тым ліку транзытных, якія карыстаюцца паслугамі варшаўскага аэрапорту, з году ў год расьце. Паводле прагнозаў, у наступным годзе аэрапорт імя Шапэна можа абслужыць 20 млн чалавек.

Нядаўна польскі ўрад прыняў рашэньне аб будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў 40 км ад Варшавы. Паводле плянаў, аэрапорт будзе прызначаны для абслугоўваньня першапачаткова 50 млн, а пазьней 100 млн пасажыраў. Гэтую ідэю як неапраўданую эканамічна крытыкуе частка польскіх эканамістаў і апазыцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт