Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы паліцыянтаў будуць сачыць за бясьпекай на дарогах у пэрыяд Калядаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2017 18:04
Паліцыянты будуць кантраляваць хуткасьць, тэхнічны стан аўтамабіляў і бясьпеку дзяцей.
PAP/Maciej Kulczyński

Тысячы паліцыянтаў будуць сачыць за бясьпекай на дарогах у пэрыяд калядаў
Некалькі тысяч паліцыянтаў будуць сачыць за бясьпекай на польскіх дарогах у пэрыяд каталіцкіх калядных святаў. У гэты час у Польшчы вельмі ажыўлены рух – многія палякі едуць да сваёй сям'і адсьвяткаваць Ражджаство.
Паліцыянты будуць кантраляваць хуткасьць, тэхнічны стан аўтамабіляў і бясьпеку дзяцей. Прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня паліцыі падкрэсьлівае, што супрацоўнікі вялікую ўвагу будуць зьвяртаць на цьвярозасьць кіроўцаў.
Акрамя таго, паліцыя заклікала грамадзян, якія пакідаюць свае дамы на сьвята, добра праверыць замкі, газавыя ручкі й папрасіць суседзяў паназіраць за кватэрай альбо домам.
Паліцыя таксама падкрэсьлівае, што кіроўцы павінны браць пад увагу ўмовы надворʼя й прытрымлівацца абмежаваньняў хуткасьці.
У пэрыяд калядных сьвятаў у мінулым годзе на польскіх дарогах адбылося 167 дарожна-транспартных здарэньняў, у якіх загінулі 18 чалавек. Паліцыя затрымала 545 нецьвярозых кіроўцаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт