Logo Polskiego Radia
Print

Бязьвізавы рэжым зьявіцца ў Берасьці, а ў Горадні будзе прадоўжаны да 10 дзён

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2017 09:02
Нядаўна ў Горадні сустрэлі 50-тысячнага бязьвізавага турыста, а па бязьвізу ў Беларусь сёлета прыляцелі каля 80 тысяч турыстаў.
Аўгустоўскі каналАўгустоўскі каналфота: belarus.by

Віцэ-прэм'ер: Бязьвізавы рэжым зьявіцца ў Берасьці, а ў Горадні будзе прадоўжаны да 10 дзён
Бязьвізавы рэжым у Горадні і ў Берасьці будзе прадоўжаны да 10 дзён, паведаміў віцэ-прэмʼер Беларусі Анатоль Калінін.
Паводле яго, цяпер на завяршальнай стадыі ўзгадненьня знаходзіцца праект указа кіраўніка дзяржавы, які тычыцца ўстанаўленьня бязьвізавага парадку ўезду й выезду замежных грамадзян. Анатоль Калінін удакладніў, што гаворка ідзе пра Берасьце й Горадню, а таксама прылеглых да іх тэрыторыях, дзе бязьвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён.
Пасьля гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны, дадаў ён. Паводле словаў Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэньню патоку замежных турыстаў у Беларусь.
Нагадаем, бязьвізавы рэжым у Горадні быў уведзены ў мінулым кастрычніку. Зараз замежнікі могуць бязь візы прыяжджаць на тэрыторыю Аўгустоўскага каналу й прылеглыя населеныя пункты Гарадзенскага раёну й Горадні.
Нядаўна ў Горадні сустрэлі 50-тысячнага бязьвізавага турыста.
У Берасьцейскай вобласьці бязьвіз дзейнічае на беларуска-польскім пераходзе «Пярэраў – Белавежа». Турыстам хопіць мець пры сабе пашпарт і дакумэнт, які пацьвярджае права замежнага грамадзяніна на наведваньне нацыянальнага парку «Белавеская пушча» – знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі яны могуць 3 дні.
12 лютага ў Беларусі запрацаваў пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Скарыстацца гэтай магчымасьцю могуць толькі тыя, хто прыляціць у аэрапорт «Менск» на міжнародным рэйсе. Па бязьвізу ў Беларусь у гэтым годзе прыляцелі каля 80 тысяч турыстаў.
паводле белта/tut.by/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт