Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Пуцін: выбух у Санкт-Пецярбургу быў тэрактам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 11:15
Прэзыдэнт Расеі загадаў Фэдэральнай службе бясьпекі тэрарыстаў „у палон ня браць”.
Уладзімір Пуцін: выбух у Санкт-Пецярбургу быў тэрактам.Уладзімір Пуцін: выбух у Санкт-Пецярбургу быў тэрактам.PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Уладзімір Пуцін: выбух у Санкт-Пецярбургу быў тэрактам
Прэзыдэнт Расеі загадаў Фэдэральнай службе бясьпекі тэрарыстаў „у палон ня браць”.
Прэзыдэнт Расеі назваў учарашні выбух у Санкт-Пецярбургу тэрактам. Уладзімір Пуцін казаў пра гэта ў Крамлі падчас сустрэчы з салдатамі - удзельнікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі.
Нагадаем, у выніку выбуху самаробнага выбуховага прыстасаваньня ў супэрмаркеце „Перекресток” у Санкт-Пецярбургу былі параненыя 13 людзей, 6 зь якіх да гэтага часу застаюцца ў бальніцах.
Камэнтуючы ўчарашні тэракт Уладзімір Пуцін сказаў, што ён загадаў кіраўніку Фэдэральнай службы бясьпекі, у выпадку пагрозы жыцьцю функцыянэраў тэрарыстаў „у палон ня браць”.
„Злачынцаў трэба ліквідаваць на месцы”, - сказаў прэзыдэнт Расеі.
Раней Уладзімір Пуцін нагадаў, што расейская армія ў Сырыі ваявала з тэрарыстамі. Паводле яго, нельга, каб злачынцы, якія маюць досьвед удзелу ў вайне вярнуліся ў Расею, таму што яны будуць уяўляць сабой пагрозу для бясьпекі дзяржавы й грамадзян.
аз

Прэзыдэнт Расеі назваў учарашні выбух у Санкт-Пецярбургу тэрактам. Уладзімір Пуцін казаў пра гэта ў Крамлі падчас сустрэчы з салдатамі - удзельнікамі ваеннай апэрацыі ў Сырыі.

Нагадаем, у выніку выбуху самаробнага выбуховага прыстасаваньня ў супэрмаркеце „Перекресток” у Санкт-Пецярбургу былі параненыя 13 людзей, 6 зь якіх да гэтага часу застаюцца ў бальніцах.

Камэнтуючы ўчарашні тэракт Уладзімір Пуцін сказаў, што ён загадаў кіраўніку Фэдэральнай службы бясьпекі, у выпадку пагрозы тэрарыстаў „у палон ня браць”.

„Злачынцаў трэба ліквідаваць на месцы”, - сказаў прэзыдэнт Расеі.
Раней Уладзімір Пуцін нагадаў, што расейская армія ў Сырыі ваявала з тэрарыстамі. Паводле яго, нельга, каб злачынцы, якія маюць досьвед удзелу ў вайне вярнуліся ў Расею, таму што яны будуць уяўляць сабой пагрозу для бясьпекі дзяржавы й грамадзян.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт