Logo Polskiego Radia
Print

Вызваленыя сэпаратыстамі ўкраінцы прыляцелі ў Кіеў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 12:11
У сталіцы іх сустрэлі сваякі, а таксама сам прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Больш за семдзесят вызваленых сэпаратыстамі ўкраінцаў прыляцелі ў Кіеў.Больш за семдзесят вызваленых сэпаратыстамі ўкраінцаў прыляцелі ў Кіеў. PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Вызваленыя сэпаратыстамі ўкраінцы прыяцелі ў Кіеў
У сталіцы іх сустрэлі сваякі, а таксама сам прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Больш за семдзесят вызваленых сэпаратыстамі ўкраінцаў прыляцелі ў Кіеў, дзе іх сустрэлі сваякі й прадстаўнікі ўладаў. Большасьць зь іх, гэта ўкраінскія жаўнеры, якія папалі ў палон у Данбасе. Некаторыя зь іх заставаліся ў зьняволеньні на працягу амаль трох гадоў. Яны былі абмененыя на 230 сэпаратыстаў, якія знаходзіліся ва ўкраінскіх турмах.
Вызваленых у Кіеве сустрэў таксама прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Паводле агульных ацэнак, у турмах у Данбасе сэпаратысты ўтрымліваюць яшчэ больш за 100 украінцаў.
аз

Больш за семдзесят вызваленых сэпаратыстамі ўкраінцаў прыляцелі ў Кіеў, дзе іх сустрэлі сваякі й прадстаўнікі ўладаў. Большасьць зь іх - гэта ўкраінскія жаўнеры, якія трапілі ў палон у Данбасе.

Некаторыя зь іх заставаліся ў зьняволеньні на працягу амаль трох гадоў. Яны былі абмененыя на 230 сэпаратыстаў, якія знаходзіліся ва ўкраінскіх турмах.

Вызваленых у Кіеве сустрэў таксама прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Паводле агульных ацэнак, у турмах у Данбасе сэпаратысты ўтрымліваюць яшчэ больш за 100 украінцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт