Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы ўплывовы дырэктар ПМК, які адбудаваў малую радзіму Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 08:40
Паводле крыніцы, у дачыненьні да Патрончыка ўзбуджаная крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Затрыманы ўплывовы дырэктар ПМК, які адбудаваў малую радзіму Лукашэнкі
Учора сілавікі затрымалі аднаго з самых уплывовых будаўнікоў Беларусі, дырэктара круглянскай ПМК № 266 Мікалая Патрончыка. Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі не зьвязаных паміж сабой крыніц. Паводле адной з іх, у дачыненьні да Патрончыка ўзбуджаная крымінальная справа. Яго падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры.
- Усё вырашалася на ўзроўні самага галоўнага чалавека ў краіне (Аляксандра Лукашэнкі. – Заўвага. TUT.BY), – дадае суразмоўца.
Заслужаны будаўнік Беларусі Мікалай Патрончык кіруе самым пасьпяховым прадпрыемствам у горадзе Круглае Магілёўскай вобласьці. Гэта дзяржаўная арганізацыя «Круглянская перасоўная мэханізаваная калона № 266» (ПМК), дзе працуе больш за тысячу чалавек.
Па тэлефоне на прадпрыемстве расказалі, што Патрончыка «ня будзе да Новага года». Прычыну адсутнасьці не патлумачылі. Абавязкі кіраўніка цяпер выконвае Сяргей Курэнкаў.
У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што ведамства не валодае інфармацыяй пра крымінальны перасьлед у дачыненьні да Патрончыка. У КДБ таксама няма зьвестак на гэты конт. У Сьледчым камітэце не абверглі і не пацьвердзілі затрыманьне Патрончыка і паабяцалі пракамэнтаваць гэтае пытаньне пазьней.
Патрончык ўсё жыцьцё прапрацаваў у ПМК, а ў 1995 годзе ўзначаліў прадпрыемства. Пры ім яно стала адной з самых вядомых будаўнічых арганізацый ня толькі ў Магілёўскай вобласьці, але і ў краіне. ПМК пабудавала розныя аб'екты ў Беларусі: ад жыльля да вытворчых памяшканьняў.
Акрамя таго, прадпрыемства цалкам адбудавала малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі – вёску Александрыя і Лядовы палац у Шклове. У тым ліку ПМК зрабіла рэзыдэнцыю прэзыдэнта «Александрыя-2».
У інтэрвію Naviny.by Патрончык называў Лукашэнку «добрым знаёмым». У 2012 годзе прэзыдэнт прапаноўваў Патрончык пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва, але той адмовіўся. А ў 2015-м па ўказе Лукашэнка Патрончыка ўзнагародзілі ордэнам Айчыны III ступені.
Да таго ж Патрончык падтрымлівае адносіны з цяперашнім міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Чорным, а таксама віцэ-прэмʼерам Міхаілам Русым.
У Круглым жа 66-гадовы Патрончык – самы ўплывовы чалавек. Мясцовыя ўдзячныя яму за тое, што адбудаваў горад. З іншага боку, Патрончык – жорсткі кіраўнік, мэтады якога не ўсім падначаленым па душы.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт