Logo Polskiego Radia
Print

У выніку пажару ў Нью-Ёрку загінулі 12 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 09:36
Кіраўніцтва гораду заяўляе, што пажар зьяўляецца самым страшным за апошнія 25 гадоў.
PAP/EPA/FDNY HANDOUT

У выніку пажару ў Нью-Ёрку загінула 12 чалавек
Як мінімум 12 чалавек загінулі ў выніку пажару ў Нью-Ёрку, паведаміў мэр горада Біл Дэ Блазі. Пажар адбыўся ў жылым доме ў Бронксе. Улады горада адзначаюць, што колькасьць ахвяр можа вырасьці. Па словах Дэ Блазі, чатыры чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане.
Таксама вядома, што ў пажары загінула аднагадовае дзіця. Самай старэйшай ахвяры агню 50 гадоў, паведамілі ўлады. Мэр горада Дэ Блазі заявіў, што пажар зьяўляецца самым страшным за апошнія 25 гадоў.
Пажар пачаўся ў пяціпавярховым жылым доме на 25 кватэр каля 19:00 па Нью-Ёрку. Пажарныя прыбылі на месца на працягу трох хвілін, у тушэньні пажару прынялі ўдзел больш за 150 чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт