Logo Polskiego Radia
Print

Caritas Polska перадала сырыйскім сем’ям больш за 6,5 мільёна эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.12.2017 15:10
Грошы былі сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі пад назовам „Сям’я - сям’і”.
Caritas Polska перадаў сырыйскім сем’ям больш за 6,5 мільёна эўра.Caritas Polska перадаў сырыйскім сем’ям больш за 6,5 мільёна эўра.PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Caritas Polska перадаў сырыйскім сем’ям больш за 6,5 мільёна эўра
Грошы былі сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі пад назовам „Сям’я сям’і”.
Дзякуючы каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska на дапамогу сырыйцам было прызначана больш за 28 мільёнаў злотых (больш за 6,5 мільёна эўра). Сродкі былі сабраныя ў рамках акцыі „Сям’я сям’і”. Дзякуючы ёй дапамогай скарысталіся амаль 10 тысяч сем'яў, якія пацярпелі ад ваеннага канфлікту.
„Першапачаткова праграма дапамогі мела ахопліваць 20 сем'яў, цяпер іх амаль 10 тысяч”, - кажа сакратар Caritas Polska сьвятар Марцін Шміт (Marcin Schmidt).
Дзякуючы пастаяннай дапамозе польскіх донараў хрысьціянскія сем'і з Алепа могуць заплаціць за арэнду кватэры, электрычнасьць або купіць ежу.
„Насуперак паведамленьням некаторых сродках масавай інфармацыі вайна ў Сырыі працягваецца”, - нагадаў сьвятар Марцін Шміт, які толькі што вярнуўся з Алепа ў Польшчу.
Акцыя дапамогі ахвярам сырыйскага канфлікту „Сям’я сям'і” пачалася 4 кастрычніка мінулага году. У ейных рамках канкрэтныя сем’і, парафіі, арганізацыі й кампаніі абавязваюцца цягам 6 месяцаў аказваць фінансавую дапамогу канкрэтнай сырыйскай сям’і.
аз

Дзякуючы каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska на дапамогу сырыйцам было прызначана больш за 28 мільёнаў злотых (больш за 6,5 мільёна эўра). Сродкі былі сабраныя ў рамках акцыі „Сям’я - сям’і”. Дзякуючы ёй дапамогай скарысталіся амаль 10 тысяч сем'яў, якія пацярпелі ад ваеннага канфлікту.

„Першапачаткова праграма дапамогі мела ахопліваць 20 сем'яў, цяпер іх амаль 10 тысяч”, - кажа сакратар Caritas Polska сьвятар Марцін Шміт (Marcin Schmidt).

Дзякуючы пастаяннай дапамозе польскіх донараў, хрысьціянскія сем'і з Алепа могуць заплаціць за арэнду кватэры, электрычнасьць або купіць ежу.

„Насуперак паведамленьням некаторых сродкаў масавай інфармацыі, вайна ў Сырыі працягваецца”, - нагадаў сьвятар Марцін Шміт, які толькі што вярнуўся з Алепа ў Польшчу.

Акцыя дапамогі ахвярам сырыйскага канфлікту „Сям’я - сям'і” пачалася 4 кастрычніка мінулага году. У ейных рамках канкрэтныя сем’і, парафіі, арганізацыі й кампаніі абавязваюцца цягам 6 месяцаў аказваць фінансавую дапамогу канкрэтнай сырыйскай сям’і.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт