Logo Polskiego Radia
Print

Менскі аэрапорт мусіць ужываць беларускую мову

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 16:05
У Беларусі пачаўся збор подпісаў пад зваротам за зьмяшчэньне інфармацыі і аб'яваў на беларускай мове.
commons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk, CC BY-SA 3.0

У Беларусі пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва Нацыянальнага эрапорта ў Менску за зьмяшчэньне інфармацыі і аб'яваў на беларускай мове, ня толькі на расейскай і англійскай. Да гэтага часу адміністрацыя аэрапорта па-рознаму тлумачыла адсутнасьць роднай мовы на шыльдах і інфармацыйных дошках.

Сайт "Нашай нівы" паведаміў, што ўжо раней група грамадзян зьвярталася да Кіраўніцтва аэрапорта за ўжываньне беларускай мовы. Кіраўніцтва дало зразумець, што ў бліжэйшы час не плянуе ўводзіць трэцюю мову для інфармаваньня падарожнікаў.

Аднак некалькі месяцаў таму ў аэрапорце ў Менску пачаліся зьмяшчаць надпісы на кітайскай мове.

Прыхільнікаў беларускай мовы гэта падмацавала ў перакананьні, што існуюць тэхнічныя магчымасьці пісаць аб'явы на некалькіх мовах. Таму цяпер яны зьвяртаюцца да кіраўніцтва аэрапорта, каб ня толькі пісаць абʼявы і інфармацыю на беларускай мове, але і запусьціць вэб-сайт на роднай мове.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт