Logo Polskiego Radia
Print

Летува ўсьлед за Польшчай увяла штомесячную грашовую дапамогу для дзяцей

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.01.2018 13:17
Штомесяц сям’я будзе атрымліваць па 30 эўра за другое й кожнае наступнае дзіцяці.
Вежа зь летувіскім сьцягам на Замкавай гары ў ВільніВежа зь летувіскім сьцягам на Замкавай гары ў Вільніpixabay.com/Public Domain CC0

Урад Летувы ўвёў штомесячную дапамогу для сем’яў з дзецьмі на ўзор польскай праграмы 500+, перадае партал onet.pl. Сям’я, будзе атрымліваць па 30 эўра на кожнае другое й наступнае дзіця. Выплаты будуць ажыцьцяўляцца да дасягненьня дзецьмі 18 гадоў. У выпадку, калі дзеці вучыцца, грошы будуць выплачвацца, пакуль ім ня споўніцца 21 год. Шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць выплаты ў 58,5 эўра. Падаваць заявы на атрыманьне дапамогі можна ад 1 студзеня.

«Трэба браць прыклад з Польшчы, дзе праграма 500+ аказалася эфэктыўнай. Значыць, яна спрацуе і ў нас», – заявіў намесьнік старшыні кіроўнай партыі «Летувіскі саюз сялян і зялёных» Томас Тамілінас (Tomas Tomilinas). Урад заявіў, што кожны год памер выплат будзе павялічвацца і ў 2020 годзе дасягне 100 эўра.

«Сям’я 500+» – гэта праграма сацыяльнай дапамогі, якая рэалізуецца ў Польшчы з красавіка 2016 году. Заключаецца яна ў выплатах, якія атрымлівае сям’я за кожнае другое й наступнае дзіця. Памер выплат складае 500 злотых (каля 120 эўра). Мэта праграмы – паляпшэньне дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне.

onet.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт