Logo Polskiego Radia
Print

У мінулым годзе палякі падалі 424 тысячы заяваў аб выхадзе на пэнсію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2018 16:27
Зьніжэньне пэнсійнага ўзросту ў краіне не прычынілася да масавага выхаду палякаў на пэнсію.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе палякі падалі 424 тысячы заяваў аб выхадзе на пэнсію
Зьніжэньне пэнсійнага ўзросту ў краіне не прычынілася да масавага выхаду палякаў на пэнсію.
Да канца сьнежня 2017 году палякі падалі ў Фонд сацыяльнага страхаваньня 424 тысячы заяваў аб выхадзе на пэнсію, паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.
Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) патлумачыла, што гэта не азначае, што ўсе гэтыя асобы фактычна выйдуць на пэнсію. Толькі крыху больш за 170 тысяч з гэтых прапановаў тычацца прафэсійна актыўных людзей. У сваю чаргу 130 тысяч заяваў падалі грамадзяне, якія ўжо раней атрымлівалі розныя выплаты з Фонду сацыяльнага страхаваньня, напрыклад, пэнсіі па інваліднасьці, або былі зарэгістраваныя ў службах занятасьці.
Эльжбета Рафальска падкрэсьліла, што нягледзячы на зьніжэньне пэнсійнага ўзросту ў краіне не назіраецца масавы выхад грамадзянаў на пэнсію.
аз

Да канца сьнежня 2017 году палякі падалі ў Фонд сацыяльнага страхаваньня 424 тысячы заяваў аб выхадзе на пэнсію, паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.

Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) патлумачыла, што гэта не азначае, што ўсе згаданыя грамадзяне насамрэч выйдуць на пэнсію. Крыху больш за 170 тысяч заяў тычацца прафэсійна актыўных людзей. У сваю чаргу 130 тысяч заяў падалі грамадзяне, якія ўжо раней атрымлівалі розныя выплаты з Фонду сацыяльнага страхаваньня, напрыклад, пэнсіі па інваліднасьці, або былі зарэгістраваныя ў службах занятасьці.

Эльжбета Рафальска падкрэсьліла, што нягледзячы на зьніжэньне пэнсійнага ўзросту ў краіне не назіраецца масавы выхад грамадзянаў на пэнсію.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт