Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць эканамічных мігрантаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 09:58
На другім месцы, пасьля ўкраінцаў, знаходзяцца беларусы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расьце колькасьць эканамічных мігрантаў у Польшчы
Расьце колькасьць эканамічных мігрантаў у Польшчы. Па словах міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбеты Рафальскай, у канцы мінулага года ваяводы падпісалі каля 250 тысяч дазволаў аб прыёме на працу замежнікаў з краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз. Акрамя таго, цэнтры занятасьці зарэгістравалі 1 мільён 800 тысяч пасьведчаньняў пра намер працаўладкаваць замежніка.
Эльжбета Рафальска падкрэсьліла: «85% дазволаў на працу і 95% пасьведчаньняў датычацца грамадзян Украіны. Астатнія дакумэнты выдадзены грамадзянам Беларусі, Малдовы, Індыі, Нэпала, Турцыі, Армэніі, Кітая і Віетнама. Удзел замежнікаў у польскім рынку працы складае ад 2,5% да 5%».
Міністар сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі падкрэсьліла, што яшчэ ў 2010 годзе 60% замежнікаў прыяжджалі на працу ў сельскай гаспадарцы, а ў 2017 годзе гэты паказчык зьнізіўся да 17%. Паводле яе слоў, усё часьцей прыежджыя працуюць у будаўнічай і транспартнай галінах, а таксама ў прамысловасьці і ў сфэры дапамогі па хаце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт