Logo Polskiego Radia
Print

На Флёрыдзе ўпершыню з 1989 году выпаў сьнег

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 11:27
Многія дамы ня маюць абаграваньня, ноччу тэмпэратура сягае толькі некалькіх градусаў вышэй за нуль.
PAP/EPA/DESTINATION NIAGARA USA / HANDOUT HANDOUT

На Флёрыдзе ўпершыню з 1989 году выпаў сьнег. Статыстычна гэта найцяплейшы амэрыканскі штат. Сьнег у гэтым рэгіёне стаў вынікам сьнежнай буры і арктычных маразоў на ўсходнім узьбярэжжы Амэрыкі.
Сьнег выпаў у паўночнай частцы штату, між іншым, у сталіцы Флёрыды, Талахасі. Некаторыя наймалодшыя жыхары штату ўпершыню ў жыцьці пабачылі сьнег.
У гэтай частцы ЗША няма спэцыялістычнай тэхнікі для пасыпаньня дарог сольлю ці пяском. Дарогі былі вельмі сьлізкімі і таму прыйшлося часова зачыніць лякальныя аўтастрады. У паўднёвай частцы рэгіёну ўлады папярэджваюць пра прымаразкі. У крамах ужо некалькі дзён нельга купіць абагравальнікі. Многія дамы на поўдні Флёрыды ня маюць абаграваньня, а цяпер ноччу тэмпэратура сягае толькі некалькіх градусаў вышэй за нуль. У сувязі з гэтым адчыненыя абагравальні, зачыненыя амаль усе школы.
Такія атмасфэрныя ўмовы на Флёрыдзе – гэта рэдкасьць. Нізкая тэмпэратура некарысна ўплывае на мясцовыя плянтацыі цытрусаў і рыбалоўства.

Статыстычна гэта найцяплейшы амэрыканскі штат. Сьнег у гэтым рэгіёне стаў вынікам сьнежнай буры і арктычных маразоў на ўсходнім узьбярэжжы Амэрыкі.

Сьнег выпаў у паўночнай частцы штату, між іншым, у сталіцы Флёрыды, Талахасі. Некаторыя наймалодшыя жыхары штату ўпершыню ў жыцьці пабачылі сьнег.

У гэтай частцы ЗША няма спэцыялістычнай тэхнікі для пасыпаньня дарог сольлю ці пяском. Дарогі былі вельмі сьлізкімі і таму прыйшлося часова зачыніць лякальныя аўтастрады. У паўднёвай частцы рэгіёну ўлады папярэджваюць пра прымаразкі. У крамах ужо некалькі дзён нельга купіць абагравальнікі. Многія дамы на поўдні Флёрыды ня маюць абаграваньня, а цяпер ноччу тэмпэратура сягае толькі некалькіх градусаў вышэй за нуль. У сувязі з гэтым адчыненыя абагравальні, зачыненыя амаль усе школы.

Такія атмасфэрныя ўмовы на Флёрыдзе – гэта рэдкасьць. Нізкая тэмпэратура некарысна ўплывае на мясцовыя плянтацыі цытрусаў і рыбалоўства.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт