Logo Polskiego Radia
Print

Гістарычная постаць: другі прэзыдэнт Польшчы Станіслаў Вацехоўскі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.01.2018 07:08
  • Вайцехоўскі.mp3
Ён падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту, зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім у 1926 годзе.
Прэзыдэнт Польшчы Станіслаў Вайцехоўскі (1922-1926 г.г.) у акружэньні афіцэраў Прэзыдэнт Польшчы Станіслаў Вайцехоўскі (1922-1926 г.г.) у акружэньні афіцэраў Narodowe Archiwum Cyfrowe

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмімся з постацьцю, якая хоць і не аказала вялікага ўплыву на гісторыю Польшчы, то аднак трапіла на яе старонкі. Гаворка – пра другога прэзыдэнта Рэчы Паспалітай Станіслава Вайцехоўскага.
Сучасьнікі ахарактэрызоўвалі Станіслава Вайцехоўскага як чалавека справядлівага, сьціплага й шчырага. Нядаўна споўнілася 95 гадоў з моманту, калі палітык быў выбраны Нацыянальным сходам Польшчы прэзыдэнтам краіны – гэта адбылося 20 сьнежня 1922 году. Нагадаем, да гэтага пасаду прэзыдэнта ўсяго толькі два дні займаў Габрыель Нарутовіч. Ён быў застрэлены нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім падчас адкрыцьця выставы.
У 1920 гады ў Польшчы часта здараліся палітычныя крызысы, паколькі шматлікія палітычныя сілы не маглі дамовіцца паміж сабой наконт стварэньня ўрадаў. Прэзыдэнта выбіраў Нацыянальны сход. Кандыдатура Станіслава Вайцехоўскага была свайго роду «залатой сярэдзінай», бо раней, у царскія часы, ён быў зьвязаны з сацыялістамі, пазьней – зь сялянскай партыяй. А ўвогуле ён ня браў удзелу ў інтрыгах, трымаўся як мага далей ад палітычных войнаў і лічыўся нэйтральным і аб’ектыўным чалавекам. Таму многія палітычныя сілы тагачаснай Польшчы падтрымалі кандыдатуру Станіслава Вайцехоўскага й ён стаў кіраўніком дзяржавы. Нагадаем, у тыя часы (дарэчы, сёньня таксама) прэзыдэнт краіны ня меў вялікіх паўнамоцтваў і значнай рэальнай улады.
Станіслаў Вайцехоўскі стараўся захаваць незалежнасьць і раўнавагу ды не падтрымліваць ні адну з палітычных сіл. Гэта не падабалася Юзэфу Пілсудзкаму, які хацеў Вайцехоўскага перацягнуць на свой бок. Пілсудзкі ў тыя часы хоць і не займаў ані якай важнай пасады, то насамрэч кіраваў дзяржавай праз сваіх стаўленьнікаў і быў дэ-факта аўтарытарным кіраўніком краіны. Пачаўся канфлікт паміж Пілсудзкім і Вайцехоўскім. Віна прэзыдэнта была толькі ў тым, што ён хацеў быць палітычна незалежным. Нягледзячы на тое, што Станіслаў Вайцехоўскі стараўся ўтрымліваць палітычную раўнавагу, многія яго лічаць асобай, якая ня ўнесла нечага важнага ў палітычнае жыцьцё краіны. Вось так яго згадваў публіцыст эміграцыйнага Радыё «Свабодная Эўропа» Вацлаў Збышэўскі. Запіс 1982 году.
Вацлаў Збышэўскі: Трэці кіраўнік польскай дзяржавы й другі з тытулам прэзыдэнта Станіслаў Вайцехоўскі карыстаўся, кажучы жартам, шапкай-невідзімкай. Нарадзіўся ён у 1869 годзе, памёр у 1953. Вайцехоўскі не адыграў ані якай важнай ролі ў палітычным жыцьці да моманту яго выбару на пасаду прэзыдэнта ў сьнежні 1922 году, пасьля таго, як быў застрэлены першы прэзыдэнт краіны Габрыель Нарутовіч. Вайцехоўскі адмовіўся ад пасады прэзыдэнта ў траўні 1926 году ў знак пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту, зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім.
Паводле першай прафэсіі Станіслаў Вайцехоўскі быў наборшчыкам, і як наборшчык ён трапіў у Лёндан, каб там набіраць нумары часопіса «Рабочы», які выдавала Польская сацыялістычная партыя й Юзэф Пілсудзкі. Толькі дзякуючы Пілсудзкам ён стаў прэзыдэнтам, а ў 1919 годзе – міністрам унутраных спраў, і прызначылі яго толькі таму, каб міністэрствам маглі кіраваць «шэрыя кардыналы».
Пасьля перавароту Пілсудзкага Вайцехоўскі адышоў ад палітыкі й заняўся грамадзкай ды прафсаюзнай дзейнасьцю, выкладаў у ВНУ Варшавы.
Дарэчы, у 1924 годзе ў Львове была прадпрынятая спроба правядзеньня на яго замаху.
Вайну й гітлераўскую акупацыю былы прэзыдэнт правёў у Варшаве. Немцы арыштавалі яго сына, які быў адвакатам, за тое, што адмовіўся падпісаць дакумэнты аб выключэньні габрэяў з адвакацкай калегіі. Вайцехоўскі-малодшы быў сасланы ў канцлягер «Асьвенцім», дзе неўзабаве й загінуў. Самога ж прэзыдэнта гітлераўцы хацелі прымусіць падпісаць дакумэнт аб нелегальнасьці польскага эміграцыйнага ўраду. Палітык адмовіўся, ён быў арыштаваны акупантамі, але хутка дзякуючы стараньням людзей яго вызвалілі.
Пасьля вайны экс-прэзыдэнт жыў у Варшаве, камуністычныя ўлады яго не турбавалі. Аднак калі памёр, то цэнзура не прапускала ў газэты нэкролягі са словамі «прэзыдэнт Польшчы» й адзін «са стваральнікаў Польскай сацыялістычнай партыі».
Валеры Саўко

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмімся з постацьцю, якая хоць і не аказала вялікага ўплыву на гісторыю Польшчы, то аднак трапіла на яе старонкі. Гаворка – пра другога прэзыдэнта Рэчы Паспалітай Станіслава Вайцехоўскага.

Сучасьнікі ахарактэрызоўвалі Станіслава Вайцехоўскага як чалавека справядлівага, сьціплага й шчырага. Нядаўна споўнілася 95 гадоў з моманту, калі палітык быў выбраны Нацыянальным сходам Польшчы прэзыдэнтам краіны – гэта адбылося 20 сьнежня 1922 году. Нагадаем, да гэтага пасаду прэзыдэнта ўсяго толькі два дні займаў Габрыель Нарутовіч. Ён быў застрэлены нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім падчас адкрыцьця выставы.

У 1920 гады ў Польшчы часта здараліся палітычныя крызысы, паколькі шматлікія палітычныя сілы не маглі дамовіцца паміж сабой наконт стварэньня ўрадаў. Прэзыдэнта выбіраў Нацыянальны сход. Кандыдатура Станіслава Вайцехоўскага была свайго роду «залатой сярэдзінай», бо раней, у царскія часы, ён быў зьвязаны з сацыялістамі, пазьней – зь сялянскай партыяй. А ўвогуле ён ня браў удзелу ў інтрыгах, трымаўся як мага далей ад палітычных войнаў і лічыўся нэйтральным і аб’ектыўным чалавекам. Таму многія палітычныя сілы тагачаснай Польшчы падтрымалі кандыдатуру Станіслава Вайцехоўскага й ён стаў кіраўніком дзяржавы.

Нагадаем, у тыя часы (дарэчы, сёньня таксама) прэзыдэнт краіны ня меў вялікіх паўнамоцтваў і значнай рэальнай улады.

Станіслаў Вайцехоўскі стараўся захаваць незалежнасьць і раўнавагу ды не падтрымліваць ні адну з палітычных сіл. Гэта не падабалася Юзэфу Пілсудзкаму, які хацеў Вайцехоўскага перацягнуць на свой бок. Пілсудзкі ў тыя часы хоць і не займаў ані якай важнай пасады, то насамрэч кіраваў дзяржавай праз сваіх стаўленьнікаў і быў дэ-факта аўтарытарным кіраўніком краіны.

Пачаўся канфлікт паміж Пілсудзкім і Вайцехоўскім. Віна прэзыдэнта была толькі ў тым, што ён хацеў быць палітычна незалежным. Нягледзячы на тое, што Станіслаў Вайцехоўскі стараўся ўтрымліваць палітычную раўнавагу, многія яго лічаць асобай, якая ня ўнесла нечага важнага ў палітычнае жыцьцё краіны. Вось так яго згадваў публіцыст эміграцыйнага Радыё «Свабодная Эўропа» Вацлаў Збышэўскі. Запіс 1982 году.

Вацлаў Збышэўскі: Трэці кіраўнік польскай дзяржавы й другі з тытулам прэзыдэнта Станіслаў Вайцехоўскі карыстаўся, кажучы жартам, шапкай-невідзімкай. Нарадзіўся ён у 1869 годзе, памёр у 1953. Вайцехоўскі не адыграў ані якай важнай ролі ў палітычным жыцьці да моманту яго выбару на пасаду прэзыдэнта ў сьнежні 1922 году, пасьля таго, як быў застрэлены першы прэзыдэнт краіны Габрыель Нарутовіч. Вайцехоўскі адмовіўся ад пасады прэзыдэнта ў траўні 1926 году ў знак пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту, зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім.

Паводле першай прафэсіі Станіслаў Вайцехоўскі быў наборшчыкам, і як наборшчык ён трапіў у Лёндан, каб там набіраць нумары часопіса «Рабочы», які выдавала Польская сацыялістычная партыя й Юзэф Пілсудзкі. Толькі дзякуючы Пілсудзкам ён стаў прэзыдэнтам, а ў 1919 годзе – міністрам унутраных спраў, і прызначылі яго толькі таму, каб міністэрствам маглі кіраваць «шэрыя кардыналы».

Пасьля перавароту Пілсудзкага Вайцехоўскі адышоў ад палітыкі й заняўся грамадзкай ды прафсаюзнай дзейнасьцю, выкладаў у ВНУ Варшавы.

Дарэчы, у 1924 годзе ў Львове была прадпрынятая спроба правядзеньня на яго замаху.

Вайну й гітлераўскую акупацыю былы прэзыдэнт правёў у Варшаве. Немцы арыштавалі яго сына, які быў адвакатам, за тое, што адмовіўся падпісаць дакумэнты аб выключэньні габрэяў з адвакацкай калегіі. Вайцехоўскі-малодшы быў сасланы ў канцлягер «Асьвенцім», дзе неўзабаве й загінуў. Самога ж прэзыдэнта гітлераўцы хацелі прымусіць падпісаць дакумэнт аб нелегальнасьці польскага эміграцыйнага ўраду. Палітык адмовіўся, ён быў арыштаваны акупантамі, але хутка дзякуючы стараньням людзей яго вызвалілі.

Пасьля вайны экс-прэзыдэнт жыў у Варшаве, камуністычныя ўлады яго не турбавалі. Аднак калі памёр, то цэнзура не прапускала ў газэты нэкролягі са словамі «прэзыдэнт Польшчы» й адзін «са стваральнікаў Польскай сацыялістычнай партыі».

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт