Logo Polskiego Radia
Print

151 год таму Альфрэд Нобэль вынайшаў дынаміт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.01.2018 07:12
  • Нобэль.mp3
І хоць ідэя, якой кіраваўся Нобэль, была мірнай, то яго называлі «каралём забойстваў», «мільянэрам на крыві» й «спэкулянтам выбуховай сьмерцю».
Альфрэд НобэльАльфрэд НобэльPublic Domain

151 год таму была адкрытая выбуховая сумесь, якая аказала вялізны ўплыў на ход сусьветнай гісторыя. Гаворка ідзе пра дынаміт, які адыграў агромную ролю ня толькі ў тэатрах ваенных дзеяньняў, але і ў мірным жыцьці, аблягчаючы працу гарнякоў і геолягаў.
Швэдзкі навуковец і прамысловец Альфрэд Нобэль адкрыў дынаміт на Новы год – гэта здарылася 1 студзеня 1867 году.
Альфрэд заўсёды цікавіўся выбуховымі рэчывамі, асабліва нітрагліцэрынам. Гэта была небясьпечная субстанцыя, пра што сьведчыць адзін з фактаў. У выніку аднаго экспэрымэнту з трынітратам гіцэрыну ў верасьні 1864 году адбыўся выбух. Аварыя забрала жыцьці некалькіх чалавек, у тым ліку й малодшага брата Эміля. На момант катастрофы маладому чалавеку ледзь споўнілася 20 гадоў. І ён вырашыў вынайсьці актыўнае рэчыва, якое мінімізавала небясьпеку выбуху нітрагліцэрыгліцэрыну.
Швэд паходзіў зь вядомай і багатай сям’і, якая часта мяняла месца пражываньня. Пры гэтым бацька Альфрэда паходзіў зь беднай сялянскай сям’і, а грошы зарабіў сваімі рукамі й галавой. Фрагмэнт перадачы Польскага радыё з 1975 году, прысьвечанай Альфэду Нобэлю, якую падрыхтавала журналістка Крыстына Жэброўска.
Крыстына Жэброўска: Як бацька Нобэля, так і яго браты былі ўсебакова разьвітымі тэхнічна людзьмі. Бацька Іманюіль Нобэль шмат гадоў жыў у Расеі, дзе быў уладальнікам некалькіх заводаў, на якіх, у прыватнасьці, вырабляліся рухавікі для царскіх параходаў. Яго прозьвішча стала вядома ў гады Крымскай вайны, калі Нобэль-старэйшы стварыў і паставіў міннае поле, якое загараджвала шлях у Пецярбург каля вусьця Нявы.
Ужо ў Расеі малады Альфрэд вынайшаў некалькі рэчаў, але найбольш ён, як і яго бацька, захапляўся выбуховымі субстанцыямі. Неўзабаве пасьля Крымскай вайны сям’я Нобэляў пакінула Расею й пасялілася ў Парыжы, дзе энэргічныя швэды адкрылі некалькі прадпрыемстваў. І менавіта тут у 1867 годзе Альфрэд Нобэль перажыў вялікі дзень.
Дарэчы, дынаміт быў вынайдзены ў парыскай лябараторыі выпадкова, пры нагодзе іншых экспэрымэнтаў Нобэля з выбуховымі матэрыяламі.
Альфрэд Нобэль атрымаў таксама посьпех у распрацоўцы прыбораў гаспадарчага прызначэньня: халадзільнага апарата, паравога катла, газавай гарэлкі, баромэтра, вадамера. Хімік зрабіў 355 вынаходніцтваў у галіне біялёгіі, хіміі, оптыкі, мэдыцыны, мэталюргіі. Ён таксама першы распрацаваў хімічны склад штучнага шоўку й нітрацэлюлёзы.
І хоць ідэя, якой ён кіраваўся пры працы над выбуховымі рэчывамі, была мірнай, то ў прэсе навукоўца называлі «каралём забойстваў», «мільянэрам на крыві», «спэкулянтам выбуховай сьмерцю». Такое стаўленьне да вучонага хвалявала яго й ледзь не зламала яго.
Альфрэд Нобэль пражыў халасьцяком, у яго не было жонкі. Памёр навуковец у 1896 годзе ў Італіі.
У 1893 году Альфрэдам Нобэлем было складзенае першае завяшчаньне, у якім гаварылася, што значная частка капіталу навукоўца павінна быць перададзеная пасьля яго сьмерці Каралеўскай акадэміі навук Швэцыі. На перададзеную суму меркавалася адкрыць фонд, які штогод будзе пералічваць узнагароду за адкрыцьці. Пры гэтым па 5% ад спадчыны Нобэль завяшчаў Стакгольмскаму ўнівэрсытэту, Стакгольмскай бальніцы й Каралінскаму мэдыцынскаму ўнівэрсытэту.
Валеры Саўко

151 год таму была вынайдзеная выбуховая сумесь, якая аказала вялізны ўплыў на ход сусьветнай гісторыя. Гаворка ідзе пра дынаміт, які адыграў агромную ролю ня толькі ў тэатрах ваенных дзеяньняў, але і ў мірным жыцьці, аблягчаючы працу гарнякоў і геолягаў.

Швэдзкі навуковец і прамысловец Альфрэд Нобэль адкрыў дынаміт на Новы год – гэта здарылася 1 студзеня 1867 году.

Альфрэд заўсёды цікавіўся выбуховымі рэчывамі, асабліва нітрагліцэрынам. Гэта была небясьпечная субстанцыя, пра што сьведчыць адзін з фактаў. У выніку аднаго экспэрымэнту з трынітратам гіцэрыну ў верасьні 1864 году адбыўся выбух. Аварыя забрала жыцьці некалькіх чалавек, у тым ліку й малодшага брата Эміля. На момант катастрофы маладому чалавеку ледзь споўнілася 20 гадоў. І ён вырашыў вынайсьці актыўнае рэчыва, якое мінімізавала небясьпеку выбуху нітрагліцэрыну.

Швэд паходзіў зь вядомай і багатай сям’і, якая часта мяняла месца пражываньня. Пры гэтым бацька Альфрэда паходзіў зь беднай сялянскай сям’і, а грошы зарабіў сваімі рукамі й галавой. Фрагмэнт перадачы Польскага радыё з 1975 году, прысьвечанай Альфэду Нобэлю, якую падрыхтавала журналістка Крыстына Жэброўска.

Крыстына Жэброўска: Як бацька Нобэля, так і яго браты былі ўсебакова разьвітымі тэхнічна людзьмі. Бацька Іманюіль Нобэль шмат гадоў жыў у Расеі, дзе быў уладальнікам некалькіх заводаў, на якіх, у прыватнасьці, вырабляліся рухавікі для царскіх параходаў. Яго прозьвішча стала вядома ў гады Крымскай вайны, калі Нобэль-старэйшы стварыў і паставіў міннае поле, якое загараджвала шлях у Пецярбург каля вусьця Нявы.

Ужо ў Расеі малады Альфрэд вынайшаў некалькі рэчаў, але найбольш ён, як і яго бацька, захапляўся выбуховымі субстанцыямі. Неўзабаве пасьля Крымскай вайны сям’я Нобэляў пакінула Расею й пасялілася ў Парыжы, дзе энэргічныя швэды адкрылі некалькі прадпрыемстваў. І менавіта тут у 1867 годзе Альфрэд Нобэль перажыў вялікі дзень.

Дарэчы, дынаміт быў вынайдзены ў парыскай лябараторыі выпадкова, пры нагодзе іншых экспэрымэнтаў Нобэля з выбуховымі матэрыяламі.

Альфрэд Нобэль атрымаў таксама посьпех у распрацоўцы прыбораў гаспадарчага прызначэньня: халадзільнага апарата, паравога катла, газавай гарэлкі, баромэтра, вадамера. Хімік зрабіў 355 вынаходніцтваў у галіне біялёгіі, хіміі, оптыкі, мэдыцыны, мэталюргіі. Ён таксама першы распрацаваў хімічны склад штучнага шоўку й нітрацэлюлёзы.

І хоць ідэя, якой ён кіраваўся пры працы над выбуховымі рэчывамі, была мірнай, то ў прэсе навукоўца называлі «каралём забойстваў», «мільянэрам на крыві», «спэкулянтам выбуховай сьмерцю». Такое стаўленьне да вучонага хвалявала яго й ледзь не зламала яго.

Альфрэд Нобэль пражыў халасьцяком, у яго не было жонкі. Памёр навуковец у 1896 годзе ў Італіі.

У 1893 году Альфрэдам Нобэлем было складзенае першае завяшчаньне, у якім гаварылася, што значная частка капіталу навукоўца павінна быць перададзеная пасьля яго сьмерці Каралеўскай акадэміі навук Швэцыі. На перададзеную суму меркавалася адкрыць фонд, які штогод будзе пералічваць узнагароду за адкрыцьці.

Пры гэтым па 5% ад спадчыны Нобэль завяшчаў Стакгольмскаму ўнівэрсытэту, Стакгольмскай бальніцы й Каралінскаму мэдыцынскаму ўнівэрсытэту.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт