Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі за эмбарга

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 12:16
Гаворка ідзе пра ўведзеную ў 2014 годзе забарону на імпарт сьвініны з Эўразьвязу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі за эмбарга
Гаворка ідзе пра ўведзеную ў 2014 годзе забарону на імпарт сьвініны з Эўразьвязу.
Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі за ўведзенае ў 2014 годзе эмбарга на сьвініну. Нагадаем, абмежаваньні былі адказам Масквы на эўразьвязаўскія санкцыі, уведзеныя супраць Расеі пасьля анэксіі Крыма.
Як паведаміла выданьне „Politico”, прэтэнзіямі Брусэля па гэтай справе занялася Сусьветная гандлёвая арганізацыя.
Эўразьвяз на працягу многіх гадоў абвінавачвае Расею ў выкарыстоўваньні харчовых санкцый з мэтай палітычнай барацьбы. Расейскія абмежаваньні накіраваныя, галоўным чынам, супраць краінаў Балтыі, былых савецкіх рэспублікаў і Польшчы.
Цяпер за палітычна матываванае ўвядзеньне гандлёвага эмбарга Эўразьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі ў памеры 1 мільярд 400 мільёнаў эўра ў год. Больш менш столькі складаў кошт гандлёвага абмену пакуль Расея ўвяла забарону на імпарт сьвініны з краін ЭЗ.
Па справе кампэнсацыі Брусэль зьвярнуўся ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Цяпер экспэрты вырашаць, хто мае рацыю ў спрэчцы.
аз

Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі за ўведзенае ў 2014 годзе эмбарга на сьвініну. Нагадаем, абмежаваньні былі адказам Масквы на эўразьвязаўскія санкцыі, уведзеныя супраць Расеі пасьля анэксіі Крыма.

Як паведаміла выданьне „Politico”, прэтэнзіямі Брусэля па гэтай справе занялася Сусьветная гандлёвая арганізацыя.

Эўразьвяз на працягу многіх гадоў абвінавачвае Расею ў выкарыстоўваньні харчовых санкцый у палітычнай барацьбе. Расейскія абмежаваньні накіраваныя, галоўным чынам, супраць краінаў Балтыі, былых савецкіх рэспублікаў і Польшчы.

Цяпер за палітычна матываванае ўвядзеньне гандлёвага эмбарга Эўразьвяз патрабуе ў Расеі кампэнсацыі ў памеры 1 мільярдa 400 мільёнаў эўра ў год. Больш менш столькі складаў кошт гандлёвага абмену пакуль Расея ўвяла забарону на імпарт сьвініны з краін ЭЗ.

Па справе кампэнсацыі Брусэль зьвярнуўся ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Цяпер экспэрты вырашаць, хто мае рацыю ў спрэчцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт