Logo Polskiego Radia
Print

На будучым тыдні польскі прэм’ер сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 14:01
Прэм’ер Маравецкі будзе пераконваць, што рэформа не пагражае незалежнасьці судовай сыстэмы ў краіне.
На будучым тыдні польскі прэм’ер сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі.На будучым тыдні польскі прэм’ер сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі.PAP/Paweł Supernak

На будучым тыдні польскі прэм’ер сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі
Прэм’ер Маравецкі будзе пераконваць, што рэформа не пагражае незалежнасьці судовай сыстэмы ў краіне.
У бліжэйшы аўторак увечары ў Брусэлі адбудзецца сустрэча польскага прэм’ера Матэвуша Маравецкага й старшыні Эўрапейскай камісіі Жан-Клёда Юнкера.
Паводле прэс-службы Эўракамісіі, сустрэча будзе мець рабочы характар, таму ейны парадак дня не будзе загадзя вызначаны. Тым ня менш ужо вядома, што адной з тэмаў будзе пытаньне вяршэнства закона ў Польшчы.
Старшыня Эўракамісіі запрасіў польскага прэм'ера ў Брусэль у дзень, у які камісары плянуюць адправіць у краіны ЭЗ заяву са сваімі засьцярогамі наконт пагрозы для вяршэнства закона ў Польшчы.
Нагадаем камісія адмоўна ацаніла рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы й дала ўраду ў Варшаве тры месяцы на ўвядзеньне зьменаў.
Прэм’ер Маравецкі заявіў, што ў Брусэлі й астатніх сталіцах краінаў ЭЗ будзе паясьняць, што рэформа правасудзьдзя была неабходная й, што яна не зьяўляецца пагрозай для незалежнасьці судовай сыстэмы ў краіне.
аз

У бліжэйшы аўторак увечары ў Брусэлі адбудзецца сустрэча польскага прэм’ера Матэвуша Маравецкага й старшыні Эўрапейскай камісіі Жан-Клёда Юнкера.

Паводле прэс-службы Эўракамісіі, сустрэча будзе мець рабочы характар, таму ейны парадак дня ня будзе загадзя вызначаны. Тым ня менш ужо вядома, што адной з тэмаў будзе пытаньне вяршэнства закона ў Польшчы.

Старшыня Эўракамісіі запрасіў польскага прэм'ера ў Брусэль у дзень, у які камісары плянуюць адправіць у краіны ЭЗ заяву са сваімі засьцярогамі наконт пагрозы для вяршэнства закона ў Польшчы.

Нагадаем, камісія адмоўна ацаніла рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы й дала ўраду ў Варшаве тры месяцы на ўвядзеньне зьменаў.

Прэм’ер Маравецкі заявіў, што ў Брусэлі й астатніх сталіцах краінаў ЭЗ будзе паясьняць, што рэформа правасудзьдзя была неабходная, і што яна не зьяўляецца пагрозай для незалежнасьці судовай сыстэмы ў краіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт