Logo Polskiego Radia
Print

Грузінскі суд прысудзіў Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 15:11
Прысуд па справе былога прэзыдэнта Грузіі быў выдадзены завочна.
Грузінскі суд прысудзіў Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў турмы.Грузінскі суд прысудзіў Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў турмы.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Грузінскі суд прысудзіў Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў турмы
Прысуд па справе былога прэзыдэнта Грузіі быў выдадзены завочна.
Грузінскі суд прысудзіў завочна былога прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў пазбаўленьня волі за злоўжываньне ўладай.
Суд пастанавіў, што былы прэзыдэнт незаконна памілаваў чацьвярых мужчынаў, асуджаных за забойства банкіра Сандра Гіргвліані ў 2006 годзе.
Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца ва Ўкраіне, заявіў, што справа мае палітычны характар. Ён таксама паставіў пад сумнеў незалежнасць суда. Паводле экс-прэзыдэнта, рашэньне зьяўляецца незаконным і супярэчыць нормам міжнароднага й грузінскага права.
Нагадаем, 50-гадовы Міхаіл Саакашвілі быў прэзыдэнтам Грузіі ў 2004-2013 гадах.
аз

Грузінскі суд прысудзіў завочна былога прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў пазбаўленьня волі за злоўжываньне ўладай.

Суд пастанавіў, што былы прэзыдэнт незаконна памілаваў чацьвярых мужчын, асуджаных за забойства банкіра Сандра Гіргвліані ў 2006 годзе.

Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца ва Ўкраіне, заявіў, што справа мае палітычны характар. Ён таксама паставіў пад сумнеў незалежнасць суда. Паводле экс-прэзыдэнта, рашэньне зьяўляецца незаконным і супярэчыць нормам міжнароднага й грузінскага права.

Нагадаем, 50-гадовы Міхаіл Саакашвілі быў прэзыдэнтам Грузіі ў 2004-2013 гадах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт