Logo Polskiego Radia
Print

Каталікі адзначаюць сьвята Трох каралёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 08:10
  • Тры каралі.mp3
Урачыстасьць Богаяўленьня лічыцца адным з найстарэйшых хрысьціянскіх сьвятаў.
Тры каралі (вешчуны)Тры каралі (вешчуны)James Tissot - Minneapolis Institute of Artspl/wikipedia.org/Domena publiczna

Каталікі адзначаюць сьвята Трох каралёў
6 студзеня каталікі адзначаюць сьвята Трох каралёў. У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. Урачыстасьць Богаяўленьня лічыцца адным з найстарэйшых хрысьціянскіх сьвятаў. Згадкі пра яго сьвяткаваньне сустракаюцца ўжо ў ІІІ стагодзьдзі пад назовам Эпіфаніі.
У гэтае сьвята ўспамінаюцца тры каралі або вешчуны, якія з розных куткоў сьвету прыбылі пакланіцца нованароджанаму Езусу. У падарунку мудрацы прынесьлі маленькаму Дзіцяці кадзіла – гэта дар для Бога, міру – увасабленьне чалавечай натуры Збавіцеля й золата – як дар для караля.
Падчас урачыстай імшы адбываецца пасьвячэньне золата, кадзіла й крэйды. Крэйдай вернікі пазначаюць дзьверы сваіх дамоў, пішучы на іх літары К+М+Б.

ав

У далучаным гукавым файле перадача, прысьвечаная гісторыі Трох каралёў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт