Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя сьвяткуюць Раство Хрыстова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.01.2018 06:05
  • праваслаўнае Раство.mp3
Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста.
photo: giampaolo555/pixabay.com/CC0

Згодна зь юліянскім календаром, хрысьціяне ўсходняга абраду сьвяткуюць Божае нараджэньне. Праваслаўныя Божае нараджэньне сьвяткуецца тры дні ва ўрачыстай атмасфэры.
Вернікі рыхтуюцца да яго ў часе саракадзённага посту, званага Піліпаўкай. Гэты падрыхтоўчы пэрыяд заканчваецца Сьвятым вечарам, то бок Сачэльнікам.
Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста. Другі дзень сьвятаў прысьвечаны Сьвятой сям’і. У гэты дзень прынята сустракацца ў доме з блізкімі ды знаёмымі. Запрашаць гасьцей. Трэці дзень сьвятаў прысьвечаны памяці першага мучаніка за веру – сьвятога Сьцяпана.
У першы дзень сьвята Божага нараджэньня вернікі сустракаюцца ў коле самых блізкіх. Пасьля поўдня ў цэрквах адпраўляюцца сьвяточныя вячэрнія набажэнствы, падчас якіх разам сьпяваюцца калядкі. Калядаваньне ў царкве пачынаецца менавіта ў першы дзень сьвята й трывае да Вадохрышча – да 19 студзеня.
У далучаным гукавым файле пра духоўны сэнс і важнасьць Раства для вернікаў расказваюць патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел і айцец Аляксандар Шымбалёў.

Згодна зь юліянскім календаром, хрысьціяне ўсходняга абраду сьвяткуюць Божае нараджэньне. Праваслаўныя Божае нараджэньне сьвяткуецца тры дні ва ўрачыстай атмасфэры.

Вернікі рыхтуюцца да яго ў часе саракадзённага посту, званага Піліпаўкай. Гэты падрыхтоўчы пэрыяд заканчваецца Сьвятым вечарам, то бок Сачэльнікам.

Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста.

Другі дзень сьвятаў прысьвечаны Сьвятой сям’і. У гэты дзень прынята сустракацца ў доме з блізкімі ды знаёмымі. Запрашаць гасьцей. Трэці дзень сьвятаў прысьвечаны памяці першага мучаніка за веру – сьвятога Сьцяпана.

У першы дзень сьвята Божага нараджэньня вернікі сустракаюцца ў коле самых блізкіх. Пасьля поўдня ў цэрквах адпраўляюцца сьвяточныя вячэрнія набажэнствы, падчас якіх разам сьпяваюцца калядкі. Калядаваньне ў царкве пачынаецца менавіта ў першы дзень сьвята й трывае да Вадохрышча – да 19 студзеня.

У далучаным гукавым файле пра духоўны сэнс і важнасьць Раства для вернікаў расказваюць патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел і айцец Аляксандар Шымбалёў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт