Logo Polskiego Radia
Print

6 студзеня – Сачэльнік Раства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 07:08
Вернікі ўсходніх абрадаў адзначаюць Вігілію Божага Нараджэньня.
PAP/EPA/ERDEM SAHIN

6 студзеня – Сачэльнік Раства
Вернікі праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама іншых усходніх абрадаў адзначаюць сёньня Вігілію Божага Нараджэньня.
Назва Сачэльнік узьнікла ад адной са страваў на сьвяточным стале – сочыва. Яе гатуюць зь зерня пшаніцы альбо рысу з дадаткам маку, мёду й сушанай садавіны.
Сёньня завяршаецца 40-дзённы калядны пост, аднак падчас самой каляднай вячэры вернікі абавязаныя ўстрымлівацца ад мясных страваў. На Сачэльнік вернікі павінны ўстрымацца цэлы дзень ад прыёму ежы ажно да сьвяточнай вячэры.
У Польшчы праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство па-рознаму. У цэнтральнай Польшчы пераважае грыгарыянскі каляндар. На ўсходзе большасьць прытрымліваецца старога стылю.
Лічбу праваслаўных у Польшчы ерархі ацэньваюць на 550-600 тысяч. Гэта прыблізная лічба, паколькі дакладных зьвестак няма. Найбольшая колькасьць праваслаўных вернікаў жыве ў Падляскім ваяводзтве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт