Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт у дапамогу Алепа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 10:45
Для ахвяр вайны ў Сырыі выступілі артысты Польскага каралеўскага опэрнага тэатру.
Foto: PAP/Paweł Supernak

У каралеўскім тэатры ў Варшаве адбыўся дабрачынны калядны канцэрт «Сям'я для сямʼі. Дапамога для Алепа».

На канцэрце прысутнічаў варшаўскі мітрапаліт, кардынал Казімеж Ныч. У інтэрвію Польскаму радыё ён зьвярнуў увагу на патрэбы сырыйскага народа. Кардынал сказаў, што быў у Алепа да вайны. «Для таго, хто бачыў гэты цудоўны горад, і бачыць, які ён стаў сёньня, як разбураная ў паўстаньні Варшава, зразумела, што неабходная салідарнасьць з усяго сьвету. Неабходна любая дапамога, у першую чаргу для дзяцей, для найбольш абяздоленых, каб гэтыя людзі змаглі дажыць лепшых часоў».

Сырыец Башар Тоўма, які пераехаў у Польшчу і цяпер працуе для Caritas Польшчы, падкрэсьлівае, што любая дапамога мае важнае значэньне для яго суайчыньнікаў. Сёньня Сырыя ды Алепа выглядаюць як Варшаве пасьля Другой сусьветнай вайны. Ён дадае, што ўцекачы аднойчы вернуцца ў сваю краіну.

Арганізатарам канцэрту выступіла Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы разам з Caritas. Дзякуючы праграме «Сямʼя для сямʼі», якая праходзіць 15 месяцаў, Caritas Польшча, дапамагла амаль 10 тысячам семʼяў з усіх хрысьціянскіх цэркваў у Алепа.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт