Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы будзе праведзены канстытуцыйны рэфэрэндум

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.01.2018 11:51
Прэзыдэнт хоча, каб галасаваньне прайшло ў стогадовы юбілей аднаўленьня незалежнасьці краіны – 11 лістапада.
PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Аанджэй Дуда жадае да вясны ўзгадніць сьпіс пытаньняў, якія будуць вынесеныя на канстытуцыйны рэфэрэндум. А само галасаваньне павінна адбыцца ў 100-гадовы юбілей аднаўленьня незалежнасьці краіны – 11 лістапада 2018 году. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Павал Муха (Paweł Mucha).

Вельмі верагодна, што рэфэрэндум працягнецца два дні й адбудзецца ў суботу 10 лістапада, а таксама ў нядзелю 11 лістапада. Распрацоўваюцца магчымасьці ўдзелу ў галасаваньні за пасярэдніцтвам інтэрнэту. Намесьнік кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта лічыць, што ўдзел у рэфэрэндуме стане «патрыятычнай маніфэстацыяй».

У траўні мінулага году прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што жадае правесьці рэфэрэндум па зьмене канстытуцыі. Па словах прэзыдэнта, цяперашні асноўны закон, прыняты ў 1997 годзе, недакладна акрэсьлівае кампэтэнцыі, якія належаць прадстаўнікам розных галінаў улады.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт