Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа спадзявацца на падтрымку Вугоршчыны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.01.2018 15:15
Кіраўнік дыпляматыі Вугоршчыны правёў тэлефонную размову са сваім новым польскім калегам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча можа спадзявацца на падтрымку Вугоршчыны
Кіраўнік дыпляматыі Вугоршчыны правёў тэлефонную размову са сваім новым польскім калегам.
„Польшча заўсёды можа разьлічваць на падтрымку Вугоршчыны ў ходзе працэдураў, якія супраць Варшавы будзе ініцыяваць Эўрапейскі Зьвяз”, - заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.
Вугорскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што кіраўнік дыпляматыі Вугоршчыны правёў тэлефонную размову са сваім новым польскім калегам.
Міністар Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падзякаваў вугорскаму боку за падтрымку й запэўніў, што Польшча падтрымлівае мэты старшынства Вугоршчыны ў Вышаградзкай групе й плян пашырэньня Эўразьвязу на краіны Заходніх Балканаў.
У сваю чаргу Пэтэр Сіярта запэўніў, што ўрады Вугоршчыны й Польшчы будуць працаваць разам, як блізкія саюзьнікі ў спрэчках пра будучыню ЭЗ. Гаворка ідзе, як пра пытаньне міграцыйнага крызысу, так і наступнага бюджэту супольнасьці.
Нагадаем, раней сваю падтрымку Варшаве ў спрэчцы з Эўракамісіяй па справе сумневаў Брусэля наконт вяршэнства закона ў Польшчы абяцаў таксама вугорскі прэм'ер Віктар Орбан.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт