Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз выдзеліць сродкі на будаўніцтва мэтро ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2018 16:21
Эўракамісія прыняла пакет інвэстыцый для пашырэньня сеткі гарадзкога транспарту ў Варшаве.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз выдзеліць сродкі на будаўніцтва мэтро ў Варшаве
Эўракамісія прыняла пакет інвэстыцый у пашырэньне сеткі гарадзкога транспарту ў Варшаве.
Эўразьвяз выдзеліць сродкі на пашырэньне сеткі гарадзкога транспарту ў Варшаве. Сёньня Эўрапейская камісія прыняла пакет інвэстыцый з Фонду ўраўнаважанага разьвіцьця.
Амаль 450 мільёнаў эўра зь бюджэту Эўразьвязу будуць выдаткаваныя на падаўжэньне на 5 чарговых станцый другой лініі мэтро ў Варшаве. У тым ліку дафінансаванае будзе будаўніцтва амаль 6 кілямэтраў лініі мэтро, а таксама набыцьцё 17 новых вагонаў. Праект павінен быць завершаны да канца 2022 году.
Эўракамісія таксама вырашыла інвэставаць 127 млн эўра ў пашырэньне трамвайнай лініі ў сталічных раёнах Ахота, Макотаў і Вілянаў.
ЭЗ фінансуе куплю 50 транспартных сродкаў і будаўніцтва амаль 12-кілямэтровага трамвайнага палатна.
аз

Эўразьвяз выдзеліць сродкі на пашырэньне сеткі гарадзкога транспарту ў Варшаве. Сёньня Эўрапейская камісія прыняла пакет інвэстыцый у рамках Фонду ўраўнаважанага разьвіцьця.

Амаль 450 мільёнаў эўра зь бюджэту Эўразьвязу будуць выдаткаваныя на падаўжэньне на 5 чарговых станцый другой лініі мэтро ў Варшаве. У тым ліку дафінансаванае будзе будаўніцтва амаль 6 кілямэтраў лініі мэтро, а таксама набыцьцё 17 новых вагонаў. Праект павінен быць завершаны да канца 2022 году.

Эўракамісія таксама вырашыла інвэставаць 127 млн эўра ў пашырэньне трамвайнай лініі ў сталічных раёнах Ахота, Макотаў і Вілянаў.

ЭЗ фінансуе куплю 50 транспартных сродкаў і будаўніцтва амаль 12-кілямэтровага трамвайнага палатна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт