Logo Polskiego Radia
Print

Баўгарыя ўзначаліла Эўразьвяз

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 09:47
Баўгарыя пераймае старшынства ў ключавым моманце, калі ЭЗ павінен закончыць многія ключавыя ініцыятывы.
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і прэм'ер Баўгарыі Бойка Барысаў.Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і прэм'ер Баўгарыі Бойка Барысаў.PAP/EPA/GOVENMENT PRESS OFFICE / HANDOUT

Улады Баўгарыі і кіраўнікі эўрапейскіх установаў афіцыйна распачалі паўгадовае старшынства Софіі ў Эўразьвязе. На ўрачыстасьць прыехаў старшыня Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер, старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні. На ўрачыстасьці былі кіраўнікі Баўгарыі, парлямэнтары, дыпляматы, сьвятарства і прадстаўнікі элітаў краіны.
Жан-Клод Юнкер падкрэсьліваў, што Баўгарыя пераймае старшынства ў ключавым моманце, калі ЭЗ павінен закончыць працы над многімі ініцыятывамі, якія будуць кшталтаваць будучыню Эўропы.
Баўгарыя, якая далучылася да ЭЗ у 2017 годзе, будзе кіраваць працамі супольнасьці ўпершыню. Сярод яе прыярытэтаў – будучыня Эўропы і маладыя людзі, Заходнія Балканы, бясьпека і стабільнасьць, лічбавая гаспадарка. Лейтматыў баўгарскай прэзыдэнтуры гучыць: «Аб’яднаныя мы моцныя».
У рамках баўгарскага старшынства ў Софіі адбудзецца больш за 300 сустрэч, прысьвечаных найважнейшым эўразьвязаўскім праблемам. Агулам сустрэч будзе значна больш, але іх пераважная колькасьць будзе праходзіць у сядзібе ЭЗ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт